Леан Патоцкі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Леан Станіслававіч ПАТОЦКІ''' (1799, Коханава, цяпер Талочынскі р-н — 1864; Псеўданімы: ''Bonawentura z Kochanowa'') — мемуарыст.
 
З роду [[Патоцкія|Патоцкіх]], граф. Бацька Л. Патоцкага прымаў актыўны ўдзел у палітычным жыцці Рэчы Паспалітай, быў ад'ютантам [[Т. Касцюшка|Т. Касцюшкі]], а ў часы [[Варшаўскае герцагства|Варшаўскага герцагства]] — Фрыдрыха-Аўгуста. Маці Юзэфа з Салагубавых. Дзяцінства і маладосць Л. Патоцкі правёў у вышэйшых колах Варшавы, вучыўся ў [[Свіслацкая гімназія|Свіслацкай гімназіі]], скончыў Варшаўскі ўніверсітэт. Разам з айчымам, Тадэвушам Тышкевічам, прымаў актыўны ўдзел у [[паўстанне 1830-1831|паўстанні 1830—1831 г.]] на тэрыторыі Літвы. Займаўся пісьменніцтвам. Найбольш вядомы яго 3-томны твор «Мемуары пана Камертона», выдадзены пасля смерці Л. Патоцкага.
 
У «Мемуарах…» апісваюцца гістарычныя мясціны і помнікі, паданні, песні, звычаі і абрады літоўскага народа на тэрыторыі Курляндыі і Жамойці. Таксама «Мемуары…» змяшчаюць апісанні і звесткі пра стан буйных магнацкіх рэзідэнцый 1820-1840-х г., у т.л. тышкевічавай Свіслачы, сапегавых Дзярэчына і Ружанаў, радзівілаўскім Нясвіжы, Ляхавічаў часоў гетмана М. Масальскага, Зэльвы. Л. Патоцкі піша не толькі пра сустрэчы з уладальнікамі рэзідэнцый, але і падае розныя гістарычныя звесткі, паданні, анекдоты пра уладальнікаў, асвятляе гісторыю старажытных родаў.