Зміцер Колас: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 9:
Пераклады Зм. Коласа з французскай паэзіі друкаваліся ў «Хрэстаматыі па літаратуры народаў свету», частка 1 (урыўкі з «Песні пра Раланда»), анталогіі [[М. Скобла|М. Скоблы]] «Галасы з-за небакраю» (Ж. дзю Беле, [[Франсуа Віён]], [[Андрэ Шэнье]]) і альманаху «Далягляды» (1983, [[Шарль Бадлер]], маленькія паэмы прозай).
 
У серыі «Галерэя чалавечай думкі» выйшлі пераклады Зм. Коласа працаў [[Рэнэ Дэкарт]]а «Развагі аб метадзе: Як правільна накіроўваць свой розум і шукаць праўду ў навуках» (2007) і [[МіколаНікола Макіявелі]] «Уладар» (2008). Апроч гэтага, пераклаў працы [[Жак Дэрыда|Жака Дэрыды]] «Акрамя імя» (1997) і [[Поль Вейн|Поля Вейна]] «Ці верылі грэкі ў свае міфы? Эсэ пра стваральнае ўяўленне» (2000).
 
У серыі «Бібліятэка французскай драматургіі» Зм. Колас пераклаў і выдаў п'есы «Непадкупны забойца» [[Эжэн Ёнэск|Эжэна Ёнэска]] і «Хатка» [[Андрэ Русэн]]а (том 1), «Мухі» Жана-Поля Сартра, «Праведнікі» Альбера Камю і «Канец гульні» [[Сэмюэль Бэкет|Сэмюэля Бэкета]] (том 2), «Вячэра з дурнем» [[Франсіса Вэбэр]]а (том 3). Апроч гэтага, пераклаў п'есу Эжэна Ёнэска «Лысая спявачка», якая выходзіла ў альманаху «Далягляды» (1992) і зборніку «Пры зачыненых дзвярах» (1995). У тым жа зборніку надрукаваныя пераклады Зм. Коласа п'есаў «Калігула» Альбера Камю і «Пры зачыненых дзвярах» Жана-Поля Сартра.