Жывапіс: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
др →‎Гісторыя: вікіфікацыя
Радок 1:
[[Image:Mona Lisa.jpg|thumb|right|«Мона Ліза» — адна з самых вядомых карцін у свеце]]
{{вызнч|1=Жывапіс}} — від выяўленчага [[мастацтва]], творы якога ствараюцца з дапамогай фарбаў, што наносяцца на якую-небудзь паверхню. Займае галоўнае месца ў трыядзе выяўленчых мастацтваў (разам з [[графіка]]й і [[скульптура]]й). Падзяляецца на [[станковы жывапіс]] (асновай служыць палатно, дошка, кардон) і [[манументальны жывапіс]] (творы размяшчаюцца на трывалай архітэктурнай аснове). Сярод жанраў жывапісу — [[партрэт]], [[пейзаж]], [[нацюрморт]], гістарычны, міфалагічны, батальны, анімалістычны і інш. Асобымі відамі жывапісу з’яўляюцца іканапіс, мініяцюра, дыярама, панарама, а таксама дэкарацыйны жывапіс (тэатральныя і кінадэкарацыі). Важнейшыя сродкі выразнасці — [[кампазіцыя]], [[малюнак]] і [[колер]] (каларыт).
== Гісторыя ==
Гісторыя жывапісу бярэ пачатак ад наскальных роспісаў часоў [[палеаліт]]у. У старажытным [[Егіпет|Егіпце]] дасягнуў высокага ўзроўню развіцця манументальны жывапіс. У антычнасці жывапіс вызначаўся пластычнай яснасцю форм, шырокім, свабодным пісьмом, жыццева дакладным адлюстраваннем прадметаў. Выдатным узорам антычнага станковага жывапісу з’яўляюццаз'яўляюцца фаюмскія партрэты. У эпоху [[Сярэднявечча]] ў [[Еўропа|Еўропе]] дамінаваў рэлігійны жывапіс, асноўнымі відамі якога былі [[фрэска]], [[іканапіс]], [[мініяцюра]]. У краінах Далёкага Усходу ([[Кітай]], [[Карэя]], [[Японія]]) паспяхова развіваўся жывапіс акварэллю, тушшу і гуашшу на скрутках з шоўку і паперы. У эпоху [[Адраджэнне|Адраджэння]] заходнееўрапейскі жывапіс сцвярджаў гуманістычныя ідэалы і каштоўнасці (творчасць [[Леанарда да Вінчы]], [[Мікеланджэла]], [[Рафаэль|Рафаэля]], [[А. Дзюрэра]] і інш.)
У [[17 ст.|17]]-[[18 ст.]] пачалі складвацца нацыянальныя школы жывапісу ў [[Францыя|Францыі]] (Н. Пусен, А Вато, Ж.  Л.  Давід), [[Італія|Італіі]] (М. Караваджа, Дж. Цьепала), [[Іспанія|Іспаніі]] (Эль Грэка, Д. Веласкес, Ф. Гойя), [[Нідэрланды]] (Ф. Халс, Рэмбрант) і інш. Сфарміраваліся розныя жывапісныя сістэмы з агульнымі стылявымі прыкметамі (жывапіс [[барока]], [[класіцызм]]у, [[ракако]]). У канцы [[19 ст.]] у барацьбе з традыцыямі позняга класіцызму, акадэмізму і натуралізму склаўся жывапіс [[рамантызм]]у (Т. Жэрыко, Э. Дэлакруа і інш.) і рэалізму (Г. Курбэ, Дж. Канстэбл, К. Каро). Актыўныя пошукі новых выяўленчых сродкаў былі характэрны прадстаўнікам [[імпрэсіянізм]]у і постімпрэсіянізму. У канцы 19–2019-20 ст. ва ўсім свеце развіццё жывапісу стала надзвычай складаным і супярэчлівым: адначасова суіснавалі і ўзаемаўплывалі розныя рэалістычныя і авангардысцкія, мадэрнісцкія плыні ([[фавізм]], [[футурызм]], [[абстракцыянізм]], [[кубізм]], [[экспрэсіянізм]], [[сюррэалізм]] і інш.). З другой паловы [[20 ст.]] жывапіс актыўна развіваецца ў напрамках [[поп-арт]]а, кінетычнага мастацтва, гіперрэалізму[[гіперрэалізм]]у і інш., а таксама ў рэалістычным кірунку.
 
==Жывапіс у Беларусі==