Таўцівіл Даўспрункавіч: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
др +Літаратура
Радок 1:
'''Таўцівіл Даўспрунгавіч''' (? – [[1264]]), адзін з літоўскіх князёў, [[Князі полацкія|князь полацкі]] (1256 — 1264).
 
Старэйшы сын [[Даўспрунг|Даўспрунга]], т.б. пляменнік [[МіндаўгМіндоўг|МіндаўгаМіндоўга]], а таксама [[Князі Жамойціжамойцкія|жамойцкіх князёў]] [[Ердзівіл Жамойцкі|Ердзівіла]] і [[Выкінт Жамойцкі|Выкінта]], стрыечны брат [[Транята|Траняты]]. Каля [[1245]] году Міндаўг забраў ўладанні Таўцівіла і яго малодшага брата Едзівіда, а саміх паслаў шукаць шчасця ў вайне з [[Смаленская зямля|Смаленскай зямлёй]] - прапануючы ім там здабыць сабе новыя ўладаньні, пры гэтым паслаўшы за імі забойцаў. Таўцівіл з Едзівідам, даведаўшыся пра намеры Міндаўга, замест прапанаванай выправы на Смаленск уцяклі ў [[Галіцка-Валынскае княства]] шукаць падтрымкі, бо іх сястра была замужам за [[Даніла Раманавіч Галіцкі|Данілам Галіцкім]]. Даніла паслаў Таўцівіла ў [[Яцвезь]], [[Жамойць]] і [[Горад Рыга|Рыгу]], каб стварыць вайсковы саюз супраць Міндаўга. У Рызе Таўцівіл быў ахрышчаны ў каталіцтва (па дадзеных [[Мацей Стрыйкоўскі|Мацея Стрыйкоўскага]] пад імем '''Готліб''').
 
Даніла Галіцкі, [[Лівонскі ордэн]], [[Арцыбіскупы рыжскія|рыжскі арцыбіскуп]] і Выкінтава палова Жамойці падтрымалі Таўцівіла, але нанесці паразу Міндаўгу не атрымалася, бо пасля хрышчэння Міндаўга ([[1253]]) у каталіцтва Лівонскі ордэн перайшоў на яго бок. Пэўны час Таўцівіл жыў у Галіцка-Валынскім княстве і ў 1253 разам з братам Едзівідам удзельнічаў у паходзе Данілы Галіцкага ў [[Чэхія|Чэхію]]. Але пасля пасварыўся з ім, бо той памірыўся з Міндаўгам.
Радок 8:
 
Пасля забойства Міндаўга ([[1263]]), як адзін з законных нашчадкаў быў запрошаны Транятам для падзелу спадчыны. Задумаў забіць Траняту і цалкам завалодаць спадчынай Міндаўга, але з-за здрады полацкага баярына Пракопа сам быў забіты, а астатнія полацкія баяры з яго атачэння трапілі у палон да Траняты. Пасля забойства Таўцівіла Транята, відаць, пагражаючы забойствам палонных полацкіх баяраў патрабаваў выдачы яму Таўцівілавага сына [[Іван Таўцівілавіч|Івана]]. Палачане не выдалі Івана дапамогшы яму збегчы ў Ноўгарад, дзе ён пасля пастрыгся ў манастыр. Аднак, Полацку давялося узяць князем вылучэнца Траняты – [[Канстанцін Бязрукі|Канстанціна]], магчыма сына Брачыслава, але ён быў на стальцы не вялікі час.
 
== Літаратура ==
*'''(бел.)''' [http://vn.belinter.net/vkl/24.html Таўцівіл // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 6. Кн. 1. – Мінск, 2001. С. 513–514.]
 
[[Катэгорыя:Князі полацкія]]