Уладзіслаў Сікорскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др робат Дадаем: lb:Władysław Sikorski
др вікіфікацыя
Радок 1:
[[Image:Wladyslaw Sikorski 2.jpg|thumb|Уладзіслаў Сікорскі]]
{{вызнч|1=Уладзіслаў СІКОРСКІ}} ({{lang-pl|Władysław Sikorski}}; [[20 мая|8(20).5]].[[1881]], Тушаў-Нарадовы, каля г. Мелец, [[Аўстра-Венгрыя]], цяпер у [[Падкарпацкае ваяводства|Падкарпацкім ваяв.]], [[Польшча]]  — [[4 ліпеня|4.7]].[[1943]]), польскі грамадска-палітычны, дзяржаўны і ваенны дзеяч, генерал.
 
Скончыў настаўніцкую семінарыю ў Жэшаве, вучыўся ў Львоўскім політэхнічным інстытуце. 3 1902 удзельнічаў у польскім нацыянальна-асветніцкім і нацыянальна-вызваленчым руху. У [[Першая сусветная вайна|1-ю сусветную вайну]] адзін са стваральнікаў [[Легіёны польскія|польскіх легіёнаў]] у аўстра-венгерскай арміі. У лютым [[1918]] разарваў адносіны з Аўстрыяй і Германіяй, за што зняволены ў канцлагер. У красавіку 1918 вызвалены. У канцы 1918  — 1-й палове [[1919]] удзельнічаў у баях супраць войск [[ЗУНР|Заходне-Украінскай Народнай Рэспублікі]]. У 1919-20 камандаваў дывізіяй на [[Палессе|Палессі]], браў удзел у авалоданні вузлом [[Мазыр]]-[[Калінкавічы]]. Пасля няўдачы польскіх войск на Украіне ўдзельнічаў у баях за [[Брэст]]. Летам і восенню [[1920]] паслядоўна камандуючы 5-й і 3-й арміямі (на апошняй пасадзе знаходзіўся каля [[Гродна]], меў заданне ў выпадку неабходнасці падтрымаць выступленне генерала [[Люцыян Жалігоўскі|Л. Жалігоўскага]] на [[Сярэдняя Літва|Віленшчыне]]). 3 [[1921]] начальнік Генеральнага штаба [[Гісторыя Польшчы#Міжваенная Польшча|Польшчы]], выступаў за знешнепалітычную арыентацыю на Францыю, адзін з распрацоўшчыкаў тэорыі «двух ворагаў Польшчы», г.зн. Германія і Савецкая Расія. У 1922-23 адначасова прэм'ер-міністр і міністр вайсковых спраў, у лютым 1924  — лістападзе 1925 міністр вайсковых спраў. Выступаў за змякчэнне палітыкі прымусовай паланізацыі нацыянальных меншасцей. У [[1926]] не падтрымаў пераварот [[Ю. Пілсудскі|Ю. Пілсудскага]], у 1928 звольнены з пасады камандуючага ваеннай акругай.
 
Пасля акупацыі Польшчы германскімі войскамі выехаў у [[Францыя|Францыю]], дзе [[30 верасня]] [[1939]] узначаліў эмігранцкі ўрад, адначасова займаў пасады міністра вайсковых спраў і галоўнага інспектара ўзброеных сіл (пасля разгрому Францыі ў [[1940]] урад пераехаў у [[Лондан]]). [[30 ліпеня]] [[1941]] аднавіў дыпламатычныя адносіны з [[СССР]]. У снежні 1941 наведаў СССР і атрымаў дазвол [[Сталін|І. СгалінСгаліна]]а на стварэнне ў СССР польскіх узброеных сіл з польскіх вайскоўцаў інтэрніраваных у 1939. Разам з тым Сідорскі і яго ўрад лічылі ўключэнне [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]] і Заходняй Украіны ў 1939 у склад СССР незаконным і выступалі за адраджэнне польскай дзяржавы ў межах да верасня 1939. У красавіку 1943 абвінаваціў савецкія ўлады ў расстрэле польскіх афіцэраў у [[Катынь|Катыні]], што прывяло да разрыву адносін урада Сідорскага з СССР. Загінуў у паветранай катастрофе каля [[Гібралтар]]а пасля вяртання з інспекцыйнай паездкі з [[армія Андэрса|арміі У. Андэрса]] на [[Блізкі Усход|Блізкім Усходзе]].
 
{{DEFAULTSORT:Сікорскі Уладзіслаў}}