Правы чалавека: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.1) (робат Дадаем: rue:Людьскы права
др афармленне, вікіфікацыя
Радок 1:
'''Правы чалавека''' лічацца неад'емнай часткай асноўных правоў і свабодаў якімі валодае кожны [[чалавек]]. Правы чалавека ўтрымліваюць [[Грамадзянскія правы|грамадзянскія]] і [[Палітычныя правы|палітычныя]] правы (права на жыццё і свабоду, свабоду самавыяўлення і роўнасць перад законам), [[Сацыяльныя правы|сацыяльныя]], [[Культурныя правы|культурныя]] і [[Эканамічныя правы|эканамічныя]] правы якія ўтрымліваць права на культурную самарэалізацыю, права на ежу, права на працу, права на адукацыю.
 
Усе чалавечыя істоты народжаныя вольнымі і маюць правы ад нараджэння. Яны маюць розум і сумленне, і павінны ставіцца адзін да аднаго ў духу братэрства.<ref>[http://www.un.org/events/humanrights/udhr60/declaration.shtml Гл. 1. Дэкларацыя правоў чалавека]</ref>
Яны маюць розум і сумленне, і павінны ставіцца адзін да аднаго ў духу братэрства.
:[http://www.un.org/events/humanrights/udhr60/declaration.shtml Гл. 1. Дэкларацыя правоў чалавека.]
 
== Гісторыя пытання правоў чалавека ==
 
Гісторыя пытання правоў чалавека налічвае тысячы гадоў і засноўваецца на рэлігійных, культурных, філасофскіх і прававых дасягненнях на працягу ўсёй гісторыі чалавецтва. Некаторыя старажытныя дакументы і познія рэлігійныя і філасофскія даследаванні ўтрымліваюць паняцці, якія можна лічыць пачаткам фарміравання правоў чалавека. Да іх можна аднесці: «[[Цыліндар Кіра]]», які датуецца [[-539|539]] годам да н.э., у якім Персідскі імператар [[Кір Вялікі]] запісаў свае намеры пасля заваявання [[Неа-Вавілонская імперыя|Неа-Вавілонскай імперыі]]; [[Указы Ашокі]] - — якія былі выдадзеныя [[Ашока Вялікі|Ашокай Вялікім]] у [[Індыя|Індыі]] паміж [[-272|272]] і [[-231|231]] гг.да н.э.; [[канстытуцыя Медзіны]] [[622]] года напісаная [[Мухамед]]ам якая аформіла пагадненні паміж аравійскімі плямёнамі; англійская [[Хартыя Вольнасцяў]] [[1215]] году, на якой заснавана і сучаснае брытанскае права.
 
Аднак большая частка сучасных правоў чалавека была сфармулявана адносна нядаўна. Брытанскі [[Біль аб Правах]] [[1689]] года абмежаваў спіс пакаранняў якія магла ўжыць дзяржава ў адносінах да грамадзянаў. Дзве рэвалюцыі [[18 стагоддзе|ХVIII стагоддзя]], якія адбыліся ў [[ЗША]] ([[1776]] год) і ў [[Францыя|Францыі]] ([[1789]] год), прывялі да прыняцця [[Дэкларацыі Злучаных Штатаў аб Незалежнасці]] і [[Дэкларацыю Правоў Чалавека і Грамадзяніна]] адпаведна. Абодва гэтыя дакументы ўсталёўвалі спіс правоў чалавека. Дадаткова [[Вірджынская Дэкларацыя Правоў]] [[1776]] года пашырыла гэты спіс. Адначасова адбываліся дасягненні ў філасофіі правоў чалавека ў працах [[Томас Пэйн|Томаса Пэйна]], [[Джон Сцюарт Міл|Джона Сцюарта Міла]] і [[Гегель|Гегеля]].
 
Шматлікія грамадскія групы дамагліся глыбокіх зменаў у справе правоў чалавека ў [[20 стагоддзе|ХХ стагоддзі]]. У [[Заходняя Еўропа|Заходняй Еўропе]] і [[ЗША]] [[Прафесійны саюз|прафесійныя саюзы]] ўнеслі папраўкі ў законы якія замацавалі за працоўнымі [[права на пратэст]], гарантавалі мінімальныя працоўныя ўмовы і рэгулявалі [[Дзіцячая праца|дзіцячую працу]]. [[Рух за правы жанчынаў]] дабіўся гарантавання жанчынам права на ўдзел у выбарах. Нацыянальна-вызваленчыя рухі ў розных краінах дабіліся скасавання [[каланіялізм]]у. Самым вядомым нацыянальна-вызваленчым рухам быў рух [[Махатма Гандзі|Махатмы Гандзі]], які змог дамагчыся вызвалення [[Індыя|Індыі]] з пад улады [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]]. Рух за правы нацыянальных, расавых і рэлігійных меншасцяў у розных краінах змог дасягнуць значных зрухаў у справе правоў чалавека.
 
Узнікненне [[Міжнародны Камітэт Чырвонага Крыжа|Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа]] і падпісанне [[Жэнеўская Канвенцыя|Жэнеўскай Канвенцыі]] ў [[1864]] годзе сталі падмуркам міжнароднага права ў галіне правоў чалавека, якое атрымала значнае развіццё пасля [[Другая Сусветная вайна|Другой Сусветнай вайны]].
 
Сусветныя войны, вялікія чалавечыя страты і ігнараванне правоў чалавека якія адбыліся ў гэтыя часы, сталі рухаючай сілай для фарміравання сучасных [[Інструмента гарантавання правоў чалавека|інструментаў для гарантавання правоў чалавека]].
 
[[Ліга Нацый]], была заснаваная ў [[1919]] годзе ў выніку [[Версальская дамова|Версальскай дамовы]] пасля канчатку [[Першая Сусветная вайна|Першай Сусветнай вайны]]. Мэтамі дзеяння Лігі былі, акрамя іншага, былі і забеспячэнне калектыўнай бяспекі, рэгуляванне спрэчных пытанняў паміж краінамі. У дзейнасць Лігі ўваходзілі і шматлікія мэты ў галіне правоў чалавека, якія потым былі ўключаны ва [[Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека|Ўсеагульную дэкларацыю правоў чалавека]].
 
[[Ялцінская Канферэнцыяканферэнцыя]] [[1945]] году, пад час якой саюзьнікі пагадзіліся стварыць новую арганізацыю — правапераймальніцу Лігі Нацый. Гэтай арганізацыяй стала [[ААН|Арганізацыя Аб’яднаныхАб'яднаных Нацый]]. З моманту свайго стварэння ААН стала асноўным гарантам правоў чалавека ў свеце. Пасля Другой Сусветнай вайны ААН і яе ўдзельнікі стварылі і юрыдычна аформілі міжнародныя законы ў галіне правоў чалавека.
 
== Гл. таксама ==
Радок 28 ⟶ 26:
* [[Андрэй Дзмітрыевіч Сахараў]]
* [[Лічбавая няроўнасць]]
 
{{зноскі}}
 
== У Сеціве ==
{{Commons|Category:Human rights|выгляд=міні}}
* [http://un.by/humanrights/un/ Прадстаўніцтва ААН у Беларусі: Правы чалавека] {{ref-ru}}
* [http://www.un.by/f/file/UDHR_bel.pdf Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека]
* [http://www.freedom.indiemaps.com Атлас свабоды ў свеце]{{ref-en}}
* [http://hroniki.info/ Правы чалавека - — Расія]
 
[[Катэгорыя:Правы чалавека]]