Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Zedlik (размовы | уклад)
re
Радок 23:
 
Напрыклад, тэкст Клімава ("два варыянты") -- ён адразу заяўляе, што даць вызначэнні дужа праблемна, і кажа, што прапаноўвае вось гэтыя вызначэнні (а між намі, то ўвесь тэкст прызначаны ўвесці дыхатамію "савецкі і несавецкі варыянты", што, між іншым, некарэктна -- і не пайшло ж, дарэчы). Замежныя лінгвістычныя крыніцы абмінаюць праблему наогул, максімум кажуць аб "зменах правапісу". [[Удзельнік:Yury Tarasievich|Yury Tarasievich]] 06:13, 4 лютага 2011 (UTC)
 
: У тым і справа, што калі перастаць разглядаць тыя крыніцы, што закранаюць тэму, спасылацца ўвогуле ня будзе на што. Патлумачу, у чым справа з "альтэрнатыўнай". Ня ведаю, адкуль увогуле зьвявілася гэтае слова ў вызначэньні (магчыма яшчэ з лакалі be@alternative, але сама назва для лакалі няўдалая, як на мой погляд), але для мяне (і, мяркуючы па апошніх падзеях, ня толькі для мяне, відаць), нясе нагрузку таго, што ёсьць ёсьць асноўная рэч (у нашым выпадку — афіцыйны правапіс), і альтэрнатыўная ёй (тарашкевіца). Такім чынам, атрымліваецца, што слова «альтэрнатыўная» ў дадзеным выпадку выступае ацэнкай, якая падзеляе правапісы на асноўны і неасноўны. Але справа ў тым, што якія-колечы зьвесткі пра выкарыстаньне і распраўсюджанасьць правапісаў адсутнічаюць увогуле (хаця цікава было б пабачыць), і ў гэтым кірунку я не сустракаў ніводнай працы. Звычайна, калі размова ідзе пра два правапісы (нормы) пішуць проста пра іх існаваньне, а пра распаўсюджанасьць ніхто ня згадвае. Ня ведаю, наўмысна ці не, але хучтэй за ўсё з-за таго, што проста адсутнічае такая статыстыка. А ў цяперашнім вызначэньні ў артыкуле [[Тарашкевіца]] мы маем ацэнку, якая да таго ж не зьяўляецца падмацаванай, таму яна ня можа выкарыстоўвацца ў Вікіпэдыі. Графічнае вылучэньне гэтай ацэнкі яе толькі ўзмацняе. З тых матэрыялаў, якія цяпер існуюць, мне здаецца, было б нашмат больш карэктна даць агульнае вызначэньне, а пра распаўсюджанасьць і выкарыстаньне, калі такія зьвесткі будуць, казаць у асобнай сэкцыі, бо адзінай думкі пра распаўсюджанасьць не існуе.
 
: Ну і таксама, калі цікава, іншыя думкі. ''аснаванай на непрыйманні змяненняў'' — наўмысна ці ненаўмысна ўжытая адмоўная форма; прапаную зямяніць станоўчай.
: ''Назва ацэначная'' — не зразумела, чаму; у любым выпадку, калі адсутнічае ў крыніцах, я б прыбраў як беспадстаўнае. «Клясычны правапіс» магчыма б была ацэначнай (але ўсё роўна няма крыніц), але што тычыцца «тарашкевіцы», то пагадзіцца не магу.
: ''Арфаэпічна-пісьмовая практыка беларускай літаратурнай мовы ў пач. 20 ст. развівалася пад моцным польскім уплывам. Так, у вымаўленні іншамоўных слоў тады была прынятая польская арфаэпія; гэтая рыса захаваная ў «тарашкевіцы». Аднак па прычыне слабога распаўсюджання польскай мовы ў Беларусі канца 20 — пач. 21 ст. паланістычныя арыентацыі тарашкевіцы амаль не ўсведамляюцца яе карыстальнікамі. Наадварот, польскі кампанент у тарашкевіцы ўспрымаецца як адзнака «прыналежнасці да Еўропы» і/ці праяваў самабытнасці гэтага стандарту.'' — з абзацу вынікае, што ''ўсе'' пазычаньні ў тарашкевіцы перадаюцца на манэр польскай мовы. У Клімава гэта сфармуляваць больш карэктна: «некаторых арфаэпічных нормаў тарашкевіцы, супольных з польскай мовай». Дарэчы, да гэтага ж абзацу было б добра дадаць і супрацьлеглую цытату з Клімава, каб ураўнаважыць яго: «Тарашкевіца зрабілася паказчыкам элітарнай культуры, а карыстанне ёю сталася знакам прыналежнасці да вузкага кола абраннікаў, праявам элітарнасці і вытанчанасці, свайго роду эстэтычнай пазіцыяй». Ну і ўвогуле Клімаў ясна піша, што паланізмы тарашкевіцы замененыя русізмамі ў афіцыйным правапісе, а не самабытнымі сродкамі. Тобо пакуль гэты абзац мае думку таго, што тарашкевіца — спалячаная беларуская мова, а насамрэч, розьніца толькі ў канструкцыях, якіх або не было ў самабытнай беларускай мове, або ўжо няма, бо зьніклі. Іншымі словамі, паланізмаў, паводле Клімава, у тарашкевіцы столькі ж ці менш, чым русізмаў у сучасным правапісе. І вядома, варта дадаць атрыбуцыю: што адзнака прыналежнасьці да Эўропы і праяваў самабытнасьці — гэта ўсё да думку І. Клімава, а не абсалютная праўда. —[[Удзельнік:Zedlik|zedlik]] 03:23, 7 лютага 2011 (UTC)