Вікіпедыя:Догляд: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 65:
У агульным выпадку чытачам заўсёды паказваецца самая свежая версія артыкулу. Па змоўчванні чытач, які не валодае сцягам даглядальніка, не бачыць паметкі аб тым, ці з'яўляецца бягучая версія дагледжанай.
 
Адміністратары маюць права пры пэўных умовах ўключыць рэжым стабілізацыі старонкі. Пры гэтым для незарэгістраваных ці новых удзельнікаў будзе адлюстроўвацца апошняя дагледжаная версія (менавіта яна называецца ''стабільная старонка'' ў інтэрфейсе для даглядальнікаў), а для зарэгістраваных — самая свежая. Гэта можа быць зроблена ў выпадку, калі артыкул падвяргаецца сістэматычнаму вандалізму ці існуе высокая верагоднасць таго, што гэта можа адбыцца (у сілу значнага грамадскага рэзанансу прадмета артыкула, вастрыні апісваемых праблем і інш.). Такая мера накіравана выключна на тое, каб засцерагчы чытача (і аўтарытэт Вікіпедыі) ад наступстваў [[Вікіпедыя:Вандалізм|вандалізму]], але ў той жа час дазволіць удзельнікам працягваць працу над артыкулам. Выкарыстанне рэжыму стабілізацыі для забеспячэння перавагі аднаго з бакоў у выпадку вайны правак строга забаронена (у выпадку, калі даглядальнікі будуць удзельнічаць у вайне правак, мяняючы змест артыкула ў абыход [[Вікіпедыя:Нэйтральны пункт гледжання|НПГ]] і [[Вікіпедыя:Кансэнсус|кансенсусу]], яны падлягаюць пазбаўленню статусу, абпра чымшто больш падрабязна напісана [[#Зняцце сцяга даглядальніка|ніжэй]]).
 
== Сцяг даглядальніка ==