Уладзімір Васільевіч Гніламёдаў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др афармленне
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Уладзімір ГНІЛАМЁДАЎ''' (нар. {{ДН|26|12|1937}}, в. Кругель Камянецкага р-на) — беларускі літаратуразнавец, доктар філалагічных навук, акадэмік.
 
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў філалагічны факультэт [[Брэсцкі педагагічны інстытут|Брэсцкага педагагічнага інстытута]] (1959). Служыў у Савецкай Арміі (1959—1961). Працаваў завучам Тамашоўскага дзіцячага дома, настаўнікам Камароўскай сярэдняй школы Берасцейскага раёна. У 1965 скончыў аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Я. Купалы АН БССР і быў залічаны навуковым супрацоўнікам гэтага ж інстытута. У 1969—1976 працаваў у апараце ЦК КП Беларусі інструктарам, затым загадчыкам сектара мастацкай літаратуры. З 1976 — намеснік дырэктара Інстытута літаратуры імя Я. Купалы АН БССР, з 1977 адначасова загадчык аддзела тэорыі літаратуры. Член СП СССР з 1972. Цяпер працуе галоўным рэдактарам выдавецтва «Галіяфы».
 
У друку выступае як крытык і літаратуразнавец з 1962. Выдаў брашуры «Лірычны летапіс часу» (1967), «Ленін у сэрцы» (1968), «Сучасная беларуская паэзія» (1969), «Пафас жыццесцвярджэння: Вобраз чалавека актыўнай жыццёвай пазіцыі ў сучаснай беларускай паэзіі» (1985). Аўтар манаграфіі «Традыцыі і наватарства» (1972), «Сучасная беларуская паэзія: Творчая індывідуальнасць і літаратурны працэс» (1983), «Іван Мележ: Нарыс жыцця і творчасці» (1985), зборнікаў літаратурна-крытычных артыкулаў «Упоравень з часам» (1976), «Як само жыццё» (1980), «Ля аднаго вогнішча» (1984), «Класікі і сучаснікі» (1987), «Ад даўніны да сучаснасці» (2001), «Я. Купала. Жыццё і творчасць» (2002). Адзін з аўтараў кнігі «У. І. Ленін і Кастрычніцкая рэвалюцыя ў беларускай літаратуры» (з [[С. Лаўшук]]ом, [[Л. Савік]], 1987).