Літаратура і мастацтва (газета): Розніца паміж версіямі
Новая старонка: ''''«Літарату́ра і маста́цтва»''' – беларуская штотыднёвая літаратурная газета. == Гісторыя ==...' |
(Няма розніцы)
|
Версія ад 22:07, 3 сакавіка 2011
«Літарату́ра і маста́цтва» – беларуская штотыднёвая літаратурная газета.
Гісторыя
Заснаваная ў 1932 годзе. Выходзіць у Мінску адзін раз у тыдзень (па пятніцах) на беларускай мове на 16 старонках (у 1957-1970 гадах выдавалася двойчы ў тыдзень).
У Вялікую Айчынную вайну не выходзіла. Выданне адноўлена ў красавіку 1945 года.
Свае першыя творы на старонках «ЛіМ» публікавалі Іван Мележ, Іван Шамякін, Васіль Быкаў, Уладзімір Караткевіч, Яўгенія Янішчыц, Алесь Разанаў, Алесь Пісьмянкоў і іншыя вядомыя беларускія пісьменнікі і паэты.
Сучаснасць
У цяперашні час заснавальнікамі выдання з'яўляюцца Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, ГА Саюз пісьменнікаў Беларусі, РВУ «Літаратура і Мастацтва».
Тыраж каля 3 тысяч асобнікаў.
Штат рэдакцыі складаецца з аддзелаў інфармацыі, публіцыстыкі, крытыкі, прозы і паэзіі, музыкі. З 2010 года выдаецца дадатак «Кніжны свет» (выходзіць на беларускай і рускай мовах) - сумесны праект газеты «Літаратура і мастацтва» і Нацыянальнай кніжнай палаты.
У газеце перыядычна з'яўляецца рубрыка «Суайчыннікі ў свеце», якія знаёмяць чытачоў з беларускімі дыяспарамі далёкага і блізкага замежжа, у першую чаргу ў Расіі.
Галоўныя рэдактары
- Хацкель Дунец (1932-1935)
- Ілья Гурскі (1935-1941)
- Аркадзь Куляшоў (1945-1946)
- Горцаў (1947-1949)
- Павел Кавалёў (1949-1950)
- Васіль Вітка (1951-1957)
- Мікалай Ткачоў (1957-1959)
- Янка Шарахоўскі (1969-1961)
- Нічыпар Пашкевіч (1961-1969)
- Леанід Прокша (1969-1972)
- Хведар (Фёдар) Жычка (1972-1976)
- Алесь Асіпенка (1976-1980)
- Алесь Жук (1980-1986)
- Анатоль Вярцінскі (1986-1990)
- Мікалай Гіль (1990-1997)
- Уладзімір Някляеў (1997-1999)
- Алесь Пісьмянкоў (1999-2002)
- Віктар Шніп (2002-2003)
- Анатоль Казлоў (2003-2009)
- Алесь Карлюкевич (2009-)