Статут Вялікага Княства Літоўскага 1566: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
пасля кропкі |
др вікіфікацыя, афармленне |
||
Радок 1:
Асноўныя крыніцы Статута: агульназемскія і абласныя прывілеі, [[Судзебнік 1468]], [[Статут Вялікага княства Літоўскага 1529]] і некаторыя нормы звычаёвага права; выкарыстаны таксама нормы царкоўнага (рымска-каталіцкага і грэка-праваслаўнага) права. У ім былі спалучаны тэарэтычныя распрацоўкі мясцовага права з практычнай дзейнасцю і тэарэтычнымі асновамі рымскага і заходне-еўрапейскага права.
Для падрыхтоўкі Статута ў [[1551]] меркавалася стварыць камісію з 10 чалавек (5 католікаў, 5 праваслаўных), але былі вызначаны імёны толькі 5 католікаў.<ref>Ад католікаў у камісію ўвайшлі жамойцкі біскуп Ян Даманоўскі, віленскі канонік Станіслаў Габрыловіч, віленскі войт і сакратар гаспадара Аўгусцін Ратундус, віленскі суддзя Павел Астравіцкі і [[Марцін Валадковіч]].</ref> Невядома, ці была створана такая камісія, бо з тэксту Бельскага прывілея 1564 вынікае, што праект Статута рыхтавала іншая камісія: «особы певные, рады наши, маршалкове, врадники земскме, хоружие и иные особы ряду и народу шляхецкого, доктори прав чужоземских, которые заседши не одно поправили тот статут старый, але теж новым кшталтом некоторые розделы звлаша судовый, за засаженьем новым обычаем суду и порадку судового то становили и написали». Працай гэтай камісіі кіраваў канцлер [[Мікалай Радзівіл «Чорны»|М. Радзівіл Чорны]], у ёй удзельнічаў маршалак дворны [[Астафій Багданавіч Валовіч|А.
У Статуце 1566 захавана з невялікімі зменамі структура Статута 1529. У ім 14 раздзелаў і 367 артыкулаў. Першыя 3 раздзелы ахопліваюць нормы дзяржаўнага, ваеннага, адміністарцыйнага права, 4-ы
Статут 1566 замацаваў асноўныя прынцыпы права: адзінства права для грамадзян, хоць яно не было роўным для ўсіх, дзяржаўны суверэнітэт (насуперак царкоўнаму касмапалітызму), абмежаванне ўлады гаспадара (вялікага князя), прыярытэт пісанага права. Упершыню намячалася аддзяленне суда ад органаў улады і кіравання. Для гэтага ствараліся земскія суды і падкаморскія суды. Больш поўна рэгламентавалася кампетэнцыі органаў дзяржаўнай улады і кіравання, якія былі заснаваны на агульных прынцыпах феадальнага права: стварэння ільгот і перавага для класа феадалаў і саслоўя шляхты, недапушчэнне простых людзей у органы кіравання, замацаванне прававой няроўнасці розных сацыяльных груп насельніцтва. Складальнікі Статута надалі яго нормам аднастайную і сучасную, на той час, форму і прававую тэрміналогію (беларускую), зразумелую для большасці насельніцтва, што спрыяла ўмацаванню сярод шляхты і мяшчан павагі да закона і дзяржавы.
Кіраўніком дзяржавы і галоўнай асобай ва ўсёй сістэме дзяржаўных органаў прызнаваўся [[вялікі князь]], які ў Статуце называецца «господарем». Яго прававое становішча тыповае для абмежаванага феадальнага манарха, але былі і некаторыя асаблівасці. Паўнамоцтвы вялікага князя грунтаваліся на выбарным пачатку, яны рэгламентаваліся прававымі нормамі Статута 1566. Ён не меў права без рашэння сойма пачынаць вайну, устанаўліваць падаткі на ваенныя патрэбы (раздз. 2, арт. 2), выдаваць законы (раздз. 3, арт. 12). Вялікі князь абавязваўся «вснх князей и панов-рад, як духовных, так и свецких, и всех врядников земских и дворных, панов хоруговных, шляхту, рыцарство, мешане и вснх людей поспрлитых у Великом князстве
Статут напісаны на беларускай мове, быў перакладзены на лацінскую і польскую мовы. Выяўлена 58 спісаў Статута 1566, з іх 13 на беларускай, 40 на польскай і 5 на лацінскай мовах. Упершыню надрукаваны ў 1855 у Маскве.
Радок 15:
{{зноскі}}
== Літаратура ==
== Гл. таксама ==
[[Катэгорыя:Статуты ВКЛ]]
|