Іван Дзяменцьевіч Чэрскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Ушанаванне памяці: вікіфікацыя, ілюстрацыя
Радок 18:
І. Чэрскі выказаў ідэю эвалюцыйнага развіцця рэльефу, прапанаваў адну з першых тэктоніка-палеагеаграфічных схем унутраных раёнаў Сібіры, якую пазней выкарыстаў і развіў аўстрыйскі геолаг [[Э. Зюс]] у працы "Аблічча Зямлі".
 
== Ушанаванне памяці ==
[[Выява:Jan Čerski stamp.jpg|thumb|250px|left|І. Чэрскі на паштовай марцы]]
У заімцы Калымскае ў [[1943]] быў пастаўлены помнік «Выдающемуся исследователю Сибири, Колымы, Индигирки и Яны. Геологу и географу Ивану Дементьевичу Черскому от благодарных потомков».
 
Яго імя носяць працяглая (больш за 1500 км) [[Хрыбет Чэрскага, Усходняя Сібір|горная сістэма]] паміж рэкамі Калыма і Яна ў Якуціі і Магаданскай вобласці, [[Хрыбет Чэрскага, Забайкалле|горны хрыбет]] у [[Забайкальскі край|Забайкаллі]], пасёлак на р. Калыма ў Якуціі, найвышэйшая (2763 м) вяршыня Байкальскага хрыбта, адзін з вулканаў Тункінскай упадзіны на Усходнім Саяне, даліна паміж Усходнім Саянам і Енісейскім кражам, два ледавікі на Байкальскім хрыбце, камень (зараз назіральная пляцоўка) на ўзбярэжжы Байкала каля вытокаў [[рака Ангара|Ангары]], стаянка першабытнага чалавека каля Іркуцка, вуліцы ў Маскве, Пскове, [[Верхнядзвінск]]у. У в. Валынцы адкрыты музей Чэрскага. У Свольне, на месцы фальварка, [[Беларускае геаграфічнае таварыства]] паставіла помнік — вялікі валун. Імя І. Чэрскага носіць [[Іркуцкае таварыства беларускай культуры]].
 
== Літаратура ==