Аўгустоўскі канал: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 6:
Праект распрацоўваўся і канал будаваўся пад кіраўніцтвам ваеннага інжынера [[Ігнацій Прандзінскі|Ігнація Прандзінскага]], які разлічваў, што будаўніцтва мусіла быць закончана праз 10 гадоў, а першыя судны маглі пачаць курсіраваць ужо праз 3-4 гады. Асноўныя работы былі выкананы да [[1830]] г. Будаўніцтва перапянялася за часам [[паўстанне 1831-1832|паўстання 1831–1832]] гг. і аднавілася (пад кіраўніцтвам інжынера [[Тэадор Урбанскі|Тэадора Урбанскага]]) у 1833, закончылася ў 1839 г. На канале было 18 шлюзаў, мноства мастоў, плацінаў, службовых будынкаў. Шлюзы Аўгустоўскага канала - сапраўдныя шэдэўры інжынернага мастацтва, пабудаваныя надзвычай дабротна і надзейна.
 
Канал выкарыстоўваўся для перавозкі мукі, солі, збожжа, крэйды, гіпсу і г.д. У [[Горад Аўгустаў|Аўгуставе]] быў пабудаваны буйны порт і спецыяльныя дарогі для коней, каб цягнуць баржы ўверх па цячэнні. Водная траса была разлічана на праход суднаў да 40 м у даўжыню, да 5 м у шырыню і здольных перавозіць да 10 тон (? неяк мала) грузу. З сяр. 19 ст. канал пачаў паступова прыходзіць у заняпад. З 1852 па ім сплаўлялі толькі лес, а з сярэдзіны 1860-х канал закінулі. Падчас Другой сусветнай вайны нямецкія войскі ўзарвалі тры шлюзы, каля дзесятка мастоў і восем плацінаў. Пасля Другой сусветнай вайны польская частка канала была адрэстаўраваная. Беларуская частка канала за доўгія гады ператварылася ва унікальную экасістэму. У 1970-я на гэтай тэрыторыі быў створаны дзяржаўны [[Батанічны заказнік Сапоцкінскі|батанічны заказнік "Сапоцкінскі"]].
 
[[Катэгорыя:Аўгустоўскі канал| ]]