Беларуская хрысціянская дэмакратыя (1917): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вікіфікацыя
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Беларуская хрысціянская дэмакратыя''' (БХД), да сяр. 1920-х — {{вызн2|1=Хрысціянская дэмакратычная злучанасць}}, са [[студзень|студз.]] [[1936]] — {{вызн2|1=Беларускае народнае аб'яднанне}} (БНА) — беларуская палітычная партыя нацыянальна-дэмакратычнага характару несацыялістычнай арыентацыі.

Заснаваная ў маі [[1917]] ў [[Петраград]]зе. Сярод заснавальнікаў і ідэолагаў: [[Ф. Абрантовіч]], [[В. Гадлеўскі]], [[А. Станкевіч]] і інш. Партыя выступала за эвалюцыйны шлях развіцця грамадства і за парламенцкія формы барацьбы. Выступала за аб'яднанне ўсіх беларускіх земляў у адзіную этнічную дзяржаву. У [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]] дзейнічала да 1940.
 
Беларускі хрысціянскі палітычны рух паўстаў у пач. [[20 ст.]] ў асяродках беларускіх студэнтаў-[[тэалогія|тэолагаў]] і семінарыстаў. Намаганнямі [[Беларуская каталіцкая грамада|беларускай каталіцкай грамады]] ў [[Вільня|Вільні]] выдавалася штотыднёвая газета [[Беларус (1913)|«Беларус»]], а ў [[1917]] годзе ў [[Петраград]]зе прадстаўнікі беларускай дыяспары на чале з ксяндзамі А. Станкевічам і В. Гадлеўскім заснавалі партыю Хрысціянска-дэмакратычная злучнасць. Прадстаўнікі хрысціянскіх дэмакратаў уваходзілі ў [[Беларускі нацыянальны камітэт]], удзельнічалі ў [[Першы Усебеларускі з'езд|Першым Усебеларускім з'ездзе]] ў Менску ў снежні 1917 году. У [[1918]] годзе хрысціянскія дэмакраты віталі акт абвяшчэння незалежнай беларускай дзяржавы — [[БНР]].<ref>http://bchd.info/modules.php?name=Pages&page=13</ref>