Амніёты: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленне
Радок 3:
| выява = Tortoise-Hatchling.jpg
| апісанне выявы =
| подпіс выявы = Чарапашка вылупляецца з яйка
| надцарства =
| царства = [[Жывёлы]]
Радок 41:
| від =
| падвід =
| без рангу = '''Амніёты'''
| навуковая назва = {{btname|Amniota|[[Haeckel]], [[1866]]}}
| назва боксу таксонаў =
Радок 54:
| ncbi = 32524
}}
'''Амніёты''' (''Amniota'')  — вышэйшыя пазваночныя (у т.л. [[рэптыліі]], [[птушкі]], [[млекакормячыя]]), для якіх характэрна ўтварэнне вакол эмбрыёна зародкавых абалонак, у тым ліку амніятычнай, або амніёна (адсюль назва).
[[Image:Tortoise-Hatchling.jpg|thumb|Чарапашка вылупляецца з яйка]]
'''Амніёты''' (''Amniota'') — вышэйшыя пазваночныя (у т.л. [[рэптыліі]], [[птушкі]], [[млекакормячыя]]), для якіх характэрна ўтварэнне вакол эмбрыёна зародкавых абалонак, у тым ліку амніятычнай, або амніёна (адсюль назва).
 
У адрозненне ад [[анамніі|анамній]] эмбрыянальнае развіццё амніёт праходзіць у [[яйка]]х, якія адкладваюцца на сушы, або развіваюцца ў арганізме маці. Багатыя жаўтком яйкі амніёт, праходзячы па яйкаводзе, пакрываюцца бялковай і шкарлупіннай абалонкамі. Бялковая абалонка мае дастатковую колькасць вады для развіцця эмбрыёна, а шкарлупінная забяспечвае захаванне формы, абараняе ад высыхання, механічных пашкоджанняў, выконвае бар'ерную і іншыя функцыі. Па меры развіцця ў яйцы зародкавага дыску па яго краях утвараецца полая кальцавая складка. Пры разрастанні яна ўкрывае ўвесь зародак, утварае вонкавую (серозную) і ўнутраную (амніятычную) абалонку. Прастора паміж абалонкамі запаўняецца амніятычнай вадкасцю. Зародак плавае ў вадкасці, якая засцерагае яго ад высыхання, механічных пашкоджанняў і стварае адпаведнае асяроддзе. Для амніёт таксама характэрна развіццё алантоіса, або зародкавага мачавога пузыра, у які выдзяляюцца прадукты распаду. Прылягаючы да вонкавай абалонкі і маючы развітую капілярную сетку, алантоіс выконвае і дыхальную функцыю. Для дарослых амніёт характэрны больш прагрэсіўныя ў параўнанні з анамніямі рысы арганізацыі, звязаныя з жыццём на сушы (арагавенне скурных покрываў, павелічэнне дыхальнай паверхні лёгкіх, раздзяленне малога і вялікага кругоў кровазвароту, з'яўленне тазавых нырак, унутранага апладнення, вялікая рухомасць і дасканаласць апорна-рухальнага апарата, нервовай сістэмы і інш.).