Анры Муасан: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Фердынанд Фрэдэрык Анры Муасан''' (фр. Ferdinand Frederic Henri Moissan, 28 верасня 1852, Парыж - [[20 люта...'
(Няма розніцы)

Версія ад 10:35, 6 красавіка 2011

Фердынанд Фрэдэрык Анры Муасан (фр. Ferdinand Frederic Henri Moissan, 28 верасня 1852, Парыж - 20 лютага 1907, Парыж) — французскі хімік.

26 чэрвеня 1886 года ён стаў першым чалавекам, якому ўдалося ізаляваць чысты фтор. У 1893 Муасан адкрыў у кратары метэарыта ў Арызоне невядомы на той момант матэрыял, які па сваіх уласцівасцях быў блізкі да дыяманту і лічыцца другім па цвёрдасці натуральным матэрыялам. Ён быў названы ў гонар свайго адкрывальніка муасанітам.

У 1906 Муасану была прысуджана Нобелеўская прэмія па хіміі "за вялікі аб'ём праведзеных ім даследаванняў, за атрыманне элемента фтору і ўвядзенне ў лабараторную і прамысловую практыку электрычнай печы, названай яго імем».