Вілем Кес: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rausch (размовы | уклад)
Новая старонка: ''''Ві́лем Кес''' (''Willem Kes'') - (Дордрэхт, Нідэрланды 16 лютага 1856 - Мюнхен, Германія [[22...'
(Няма розніцы)

Версія ад 09:36, 13 красавіка 2011

Ві́лем Кес (Willem Kes) - (Дордрэхт, Нідэрланды 16 лютага 1856 - Мюнхен, Германія 22 лютага 1934) - нідэрландзкі дырыгент, скрыпач і кампазітар.

Вілем Кес быў першым галоўным дырыжорам Каралеўскага аркестру Канцэртгебаў, займаў гэты пост ад заснавання аркестру ў 1888 годзе да 1895 году, калі яго наступнікам стаўся Вілем Мэнгельбэрг.

У рэпэртуары Кес аддаваў перавагу творам нямецкіх і французскіх кампазітараў. Патрабаваў жорсткай дысцыпліны ад музыкантаў аркестру.

Пасля дырыгаваньня ў Амстэрдаме ўзначальваў Шатландзкі аркестар (Scottish Orchestra) у Глазга. У 1898 годзе пераехаў на працу ў Маскву. Ад 1905 да 1926 году быў дырэктарам кансэрваторыі і дырыжорам у Кобленцы, Германія.