Валянціна Міхайлаўна Коўтун: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др В. М. Коўтун перанесена ў Валянціна Коўтун |
др дапаўненне |
||
Радок 1:
'''Валянціна КОЎТУН''', сапр. '''Валянціна НОВІК''' ({{ДН|6|4|1946}}, в. Дземяхі Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці — {{ДС|1|5|2011}}; Псеўданімы: ''[[Леся Беларуска]]'') — беларуская паэтэса, празаік, літаратуразнавец.
Нарадзілася ў сям'і настаўніка.
Дэбютавала ў друку выступае у 1966. Аўтар зборнікаў паэзіі «Каляровыя вёслы» (1971), «На ўзлёце дня» (вершы і паэмы, 1977), «На зломе маланкі» (1981), «Метраном» (1985), «Лісты да цябе» (вершы і паэмы, 1988), рамана «Крыж міласэрнасці» (1988), рамана-жыція «Пакліканыя» (2002, часопіс «Полымя»), прысвечанага Еўфрасінні Полацкай. Адна з важных тэм творчасці — асэнсаванне асобы беларускай паэтэсы [[Алаіза Пашкевіч|Цёткі (А. Пашкевіч)]], якой прысвечаны паэмы «На зломе маланкі» (1979), «Суд Алаізы» (1985), раман-дылогія «Крыж міласэрнасці» (1988—1996). Аўтар кніжак паэзіі для дзяцей «Мы робім казку» (1983), «Вясёлы заасад» (1986), зборніка апавяданняў «Калінавая гронка залатая» (1988).
Таксама вядомая як крытык і літаратуразнавец. Аўтар прац «Святло народнага слова: Паэтычны лад беларускай народнай песні» (1984), «Крыніца паэзіі: На шляхах эпізацыі» (1987). Аўтар артыкулаў па пытаннях фальклору ў сучаснай беларускай паэзіі. Перакладала з рускай, украінскай і іншых моў.
Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя А. Куляшова (1986) за кнігу паэзіі «Метраном».
== Літаратура ==
* {{крыніцы/БП 1917-90|Коўтун Валянціна}}
* {{крыніцы/БП (1992-95)||Валянціна Коўтун}}
|