Германская Дэмакратычная Рэспубліка: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.1) (робат Дадаем: kbd:Демократ Джэрмэн Республикэ
дапаўненне
Радок 1:
[[Image:Flag of East Germany.svg|thumb|Сцяг ГДР]]
[[Image:Germany divided DDR.png|thumb|Былая ГДР на карце аб'яднанай Германіі]]
'''Германская Дэмакратычная Рэспубліка''' ('''ГДР''', {{lang-de|Deutsche Demokratische Republik}}), [[сацыялізм|сацыялістычная]] [[дзяржава]] ва [[Усходняя Еўропа|Усходняй Еўропе]], якая існавала ў [[1949]]—[[1990]].
 
Абвяшчэнне ГДР [[7 кастрычніка]] [[1949]] стала адказам на ўтварэнне [[7 верасня]] таго ж года на тэрыторыі заходніх зон акупацыі Германіі [[ФРГ]].
 
Краіна была часткай сацыялістычнай садружнасці, удзельніцай Арганізацыі Варшаўскага дагавора і Супольнасці эканамічнай узаемадапамогі. У [[1974]] у канстытуцыю ГДР было ўведзена паняцце «сацыялістычнай [[немцы|нямецкай]] нацыі», што павінна было падкрэсліць яе адрозненне ад «капіталістычнай нацыі» ФРГ і папярэдняга Рэйха (у т.л. [[Нацысцкая Германія|Трэцяга]]). Ключавую ролю у палітыцы ГДР іграла [[Сацыялістычная адзіная партыя Германіі]].
Радок 9:
За час існавання ГДР стала высокаразвітай індустрыяльнай краінай з інтэнсіўнай сельскай гаспадаркай. Па аб'ёме прамысловай прадукцыі ГДР з пачатку 1980-х займала 6-е месца ў Еўропе. Вядучымі галінамі прамысловасці былі: машынабудаванне і металаапрацоўка, хімічная прамысловасць, электратэхніка і электроніка, оптыка, прыборабудаванне, лёгкая прамысловасць. У параўнанні з іншымі краінамі сацыялістычнага блока тут былі дасягнуты значныя поспехі: узровень жыцця ў ГДР быў самым высокім, а па найважнейшых паказчыках рэспубліка была другой індустрыяльнай дзяржавай пасля СССР.
 
Культурнае жыццё ГДР было насычаным, рэспубліка працягвала шматвекавыя нямецкія культурныя традыцыі, прыпраўленыя дамінуючым у сацыялістычным грамадстве рэалістычным ухілам. Тэатральнае жыццё першыя пасляваенныя гады знаходзілася пад моцным уплывам [[Бертальд Брэхт|Бертальда Брэхта]], а пасля яго смерці  — пад уплывам яго вучняў. Шматлікія тэатры і кабарэ ў ГДР мелі істотнае грамадскае значэнне. Уласная кінематаграфічная вытворчасць, лідэрам якой была студыя [[ДЭФА]], парадзіла арыгінальныя мастацкія знаходкі, у прыватнасці жанр «Остэрн», які паказваў альтэрнатыўны падыход да еўрапейскай каланізацыі Паўночнай Амерыкі ({{таксама}} [[Гойка Міціч]], [[Дзін Рыд]]).
 
ГДР была надзвычай паспяховай у такіх відах спорту, як легкая атлетыка, цяжкая атлетыка, веласпорт, фігурнае катанне, плаванне, бокс, зімовыя віды спорту. Нацыянальная зборная ГДР знаходзілася ў лідэрах агульнага заліку многіх Алімпійскіх гульняў 1970-х  — 1980-х.
 
<center><gallery>
Радок 17:
Выява:Dresden in lovely ORWO colour 1988 - Landhaus ..jpg|[[Дрэздэн]], 1988
</gallery></center>
 
== Гл. таксама ==
 
* [[Міністэрства дзяржаўнай бяспекі ГДР]]
 
[[Катэгорыя:Былыя краіны]]