Сож: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
→‎Агульнае: Афармленне
Радок 54:
<gallery>
File:Chachersk1.JPG|Сож у [[Чачэрск]]у
File:PA300025.JPG|Сож, від з мосту недалёка ад [[горад Гомель|Гомеля]]
</gallery>
Пачынаецца за 12 км на поўдзень ад [[Горад Смаленск|г. Смаленск]] і цячэ па [[Смаленская вобласць|Смаленскай вобласці]], далей працякае па тэрыторыі [[Магілёўская вобласць|Магілёўскай]] і [[Гомельская вобласць|Гомельскай]] абласцей Беларусі, вусце каля [[Гарадскі пасёлак Лоеў|г.п. Лоеў]]. Агульная даўжыня рачной сістэмы (3410 рэк) 16220 км, густата рачной сеткі на тэрыторыі Беларусі 0,38 км/км². На вадазборы ў межах Беларусі болын за 300 рэк і ручаёў часткова або поўнасцю каналізаваны, пракладзена больш за 170 меліярацыйных каналаў даўжынёй 5 км і больш. Верхняе цячэнне на паўднёва-заходняй ускраіне [[Смаленскае ўзвышша|Смаленскага ўзвышша]], сярэдняе — на [[Аршанска-Магілёўская раўніна|Аршанска-Магілёўскай раўніне]], ніжняе — у [[Гомельскае Палессе|Гомельскім Палессі]]. У сярэднім і ніжнім цячэнні Сож працякае праз тэрыторыі, забруджаныя радыёнуклідамі ў выніку [[Аварыя на Чарнобыльскай АЭС|аварыі на Чарнобыльскай АЭС]]. Суднаходства ад в. Барысавічы Клімаўскага р-на (за 373 км ад вусця) — пры высокіх узроўнях, рэгулярнае — ад г. Слаўгарад.