Павел Андрэевіч Місько: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вікіфікацыя
др →‎Біяграфія: вікіфікацыя
Радок 2:
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў філалагічны факультэт [[БДУ]] (1955). Працаваў адказным сакратаром, намеснікам рэдактара давыд-гарадоцкай раённай газеты «Сцяг Леніна». У 1959—1964 — уласны карэспандэнт газеты [[Звязда (1917)|«Звязда»]] па Гродзенскай вобласці, у 1964—1967 — літсупрацоўнік «Сельской газеты», у 1967—1971 — загадчык аддзела культуры рэдакцыі штотыднёвіка [[ЛіМ|«Літаратура і мастацтва»]], у 1971—1972 — загадчык аддзела навукі і мастацтва часопіса [[Полымя (1922)|«Полымя»]]. З 1972 — загадчык рэдакцыі прозы, у 1976—1980 — намеснік галоўнага рэдактара выдавецтва «Мастацкая літаратура». Сябра СП СССР з 1968 г.
 
Дэбютаваў апавяданнем апублікаваў у 1958 г. (альманах «Брэст»). Аўтар аднаактовых п'ес «Канфлікт мясцовага значэння» (калектыўны зборнік «Радзіма мая дарагая», 1989) і «Ліха крадзецца ціха». Пераклаў на беларускую мову паэму М. В. Гогаля «Мёртвыя душы», паасобныя творы У. Цендракова, У. Лічуціна, Я. Носава, В. Бялова, перакладае таксама з украінскай, польскай і балгарскай моў.