Акарай: Розніца паміж версіямі

населены пункт у Перу
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Акарай''', ''Acaray'' — археалагічны помнік Перу. Гэта крэпасць знаходзіцца ў даліне ракі Уау...'
(Няма розніцы)

Версія ад 21:44, 13 чэрвеня 2011

Акарай, Acaray — археалагічны помнік Перу. Гэта крэпасць знаходзіцца ў даліне ракі Уаура на поўначы Перу ў рэгіёне Нортэ-Чыка. Крэпасць размешчана на трох пагорках, кожны з якіх акружаны па перыметры некалькімі абарончымі сценамі з парапетам і бастыёнамі. Вакол узгорка былі размешчаны жылыя раёны і могілкі, якія да цяперашняга часу амаль цалкам разрабаваны, што стварае цяжкасці з даціроўкай крэпасці і вырашэннем пытання аб яе культурнай прыналежнасці. У крэпасці выяўлена вялікая колькасць чырвона-чорнай керамікі культуры Чанкай, аднак сама крэпасць, мяркуючы па іншых знаходках, была збудаваная істотна раней, у гады існавання імперыі Уары.