Па-дэ-Кале: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Па-дэ-Кале''' (фр. Pas de Calais [pɑdə kalɛ], у англамоўных краінах завецца Дуўрскі праліў, англ. Strait of ...'
(Няма розніцы)

Версія ад 22:58, 6 ліпеня 2011

Па-дэ-Кале (фр. Pas de Calais [pɑdə kalɛ], у англамоўных краінах завецца Дуўрскі праліў, англ. Strait of Dover) — праліў паміж востравам Вялікабрытанія і мацерыковай часткай Еўропы, самая вузкая частка Ла-Манша. Даўжыня - 37 км, найменшая шырыня - 32 км, найменшая глыбіня - 21 м. Парты: Дуўр, Кале, Дзюнкерк. Пад дном Па-дэ-Кале праходзіць Еўратунель.