Пружаны: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленне
Радок 51:
|від ідэнтыфікатара =
|лічбавы ідэнтыфікатар =
|катэгорыя ў Commons = Category:Pruzhany
|сайт =
|мова сайта =
Радок 65:
|add3 =
}}
'''Пружаны''', мясц.: '''Пружана'''  — горад у [[Брэсцкая вобласць|Брэсцкай вобласці]] [[Беларусь|Беларусі]], адміністрацыйны цэнтр [[Пружанскі раён|Пружанскага раёна]], на сутоцы ракі [[Рака Муха|Муха]] і канала [[Канал Вец|Вец]]  — пачатка [[Рака Мухавец|р. Мухавец]], у 89  км да паўночнага захаду ад [[Брэст]]а, у 13  км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі Брэст—[[Баранавічы]]. Вузел аўтадарог на Брэст, [[Высокае]], [[Кобрын]], [[Слонім]], [[Бяроза|Бярозу]], [[Гарадскі пасёлак Поразава|Поразава]]. Насельніцтва 19,3 тыс. чалавек ([[2006]]).
 
{{змест злева}}
 
== Гісторыя ==
Вядомы з [[1487]] як Дабучын, княжацкі двор у складзе Кобрынскага княства [[ВКЛ]]. Пасля смерці кобрынскага князя Івана Сямёнавіча Дабучын перайшоў да ягонай жонкі Фядоры, у [[1519]] паводле прывілея вял.кн. [[Жыгімонт Стары|Жыгімонта Старога]] перайшоў да маршалка [[У. Касцевіч]]а і увайшоў у Кобрынскае староства. 3 [[1520]] года ў Кобрынскім павеце [[Падляшскае ваяводства|Падляшкага ваяводства]]. З [[1532]] належаў каралеве [[Бона Сфорца|Боне Сфорцы]], да сяр. [[16 ст.]] пераўтварыўся ў цэнтар ганчарнага рамяства і гандлю, потым належала дачцэ Боны [[Ганна Ягелонка|Ганне Ягелонцы]]. У [[1563]] [[1250]] жыхароў, 7 вуліц, 278 гаспадарак. Існаваў «каралеўскі двор»  — драўляны палац з гаспадарчымі пабудовамі. З [[1566]] у Брэсцкім павеце [[ВКЛ]]. [[Ганна Ягелонка]] 3.5.1588 надала гораду [[магдэбургскае права]], герб і дазвол на 2 кірмашы на год, прывілеем замацавана сучасная назва ''Пружаны'', вядомая і раней. На гербе (які некалі перайшоў да роду [[Сфорца]] ад роду [[Вісконці]]) выяўлены ў срэбраным полі звілісты блакітны вуж з залатой каронай, з пашчы якога з'яўляецца дзіця бачнае ўжо на палову. На думку некаторых гісторыкаў паходжанне назвы Пружаны звязана з пасяленнем каля Дабучына прусаў. Прывілей пацверджаны [[6 мая]] [[1589]] граматай [[Жыгімонт Ваза|Жыгімонта Вазы]] з наданнем дадатковых прывілеяў (4 кірмашы на год). У інвэнтары Пружан за [[1597]] год адзначаны палац, 2 флігелі, гаспадарчыя пабудовы, млын. З пач. [[17 ст.]] Пружаны славіліся вытворчасьцю задымленага чорнага глінянага посуду і кафлі. Горад моцна разбураны падчас войнаў 17  — 18 ст. (ацалела 1/5 пабудоў), да канца [[18 ст.]] адноўлены, у [[1791]]  — 2094 жыхароў.
 
З [[1795]] у складзе [[Расія|Расійскай імпэрыі]], горад, цэнтр павета; [[Кацярына ІІ]] падаравала Пружанскі ключ графу, генэралу-фельдмаршалу Румянцаву-Задунайскаму, які хутка распрадаў іх Трэнбіцкаму, Булгарыну, Влодкам і Швыкоўскаму. У руска-французскую вайну ([[1812]]) Пружаны занятыя і разрабаваныя [[Напалеон Банапарт|напалеонаўскімі]] войскамі. У [[1817]] у горадзе налічваецца 824 жыхары. У [[1838]] у горадзе тры забрукаваныя вуліцы; дзейнічала дваранскае вучылішча (130 вучняў), бальніца, аптэка. Каля горада працавала цагельня. Сярод павятовых гарадоў Гродзенскай губерні з'яўляюцца самым бедным, але нягледзячы на гэта ў сяр. 19 ст. у Пружанах кожную зіму адбываліся тэатральныя пастаноўкі. У [[1845]] атрымаў іншы герб (у светла-карычневым полі яліна, на галінах якой вісіць паляўнічая труба). У [[1857]]  — 5665 жыхароў, працавалі бровар, гарбарны і мукамольны заводы. У час [[паўстанне 1863-1864|паўстання 1863—1864]] на Пружаншчыне дзейнічалі аддзелы [[Р. Рагінскі|Р. Рагінскага]], [[С. Сангін]]а і [[Б. Рыльскі|Б. Рыльскага]], 13.2.1863 году Пружаны былі заняты паўстанцамі. У [[1897]] у горадзе 7634 жыхары, з якіх 67,5 % іудзеяў, 25,6 % праваслаўных, 6,2 % католікаў; 14 дробных прадпрыемстваў, павятовае і прыходскае вучылішчы, 2 [[царква|царквы]], [[касцёл]], [[сінагога]], некалькі іудзейскіх малітоўных дамоў, 6 бальніц. У 19  — 1-й пал. [[20 ст.]] Пружаны вядомы як цэнтр ганчарнага рамяства.
 
У студзені [[1919]] Пружаны на некалькі дзёнь занялі бальшавікі. [[30 студзеня]] [[1919]] з рукаў бальшавікоў адбіў яе Віленскі Атрад Польскага Войска пад кіраўніцтвам ротмістра Владыслава Дамброўскага<ref>Lech Wyszczelski: Wstępna faza walk. W: Lech Wyszczelski: Wojna polsko-rosyjska 1919–19201919—1920. Wyd. 1. Warszawa: Bellona, 2010, ss. 52–5352-53. ISBN 978-83-11-11934-5.</ref>. [[7 чэрвеня]] [[1919]] Ружаны увайшлі ў склад Берасцейскай акругі Грамадзянскай Управы Усходніх Зямель — часовай польскай адміністрацыйнай адзінкі<ref>Dz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 5, poz. 41</ref>. У [[1921]]—[[1939]] у складзе [[Польшчы]], цэнтр павета Палескага ваяводства. Дзейнічала [[Таварыства беларускай школы]].
 
З верасня 1939 у [[БССР]], з [[15 студзеня]] [[1940]] цэнтр [[Пружанскі раён|Пружанскага раёна]]. У час [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]] акупаваны [[23 чэрвеня]] [[1941]], акупанты стварылі тут [[гета]] дзе ўтрымлівалі да 10 тыс. чал. і загубілі больш за 4 тыс. чалавек. Пад час вайны на 70 % былі знішчаны жылыя пабудовы. Вызвалены [[17 ліпеня]] [[1944]] году.
 
== Дэмаграфія ==
* [[2004]]  — 19,8 тыс. чал.
 
== Эканоміка ==
У [[1998]] годзе ў Пружанах дзейнічалі прадпрыемствы машынабудавання, харчовай (масласырзавод, кансервавы і плодакансервавы заводы), лёгкай, будматэрыялаў (камбінаты будаўнічых матэрыялаў) прамысловасці, завод радыёдэталей. Ільнозавод, лясгас, друкарня. Гасцініцы «Верас», «Мухавец». Сядзіба «Пружанская» (турыстычныя паслугі). Пружаны  — цэнтр ганчарнага рамяства.
 
== Культура ==
Музей-сядзіба «Пружанскі палацык». У горадзе праводзіцца фестываль звышлёгкай авіяцыі (ўзлётна-пасадачная паласа «Вялікія Якавічы»).
 
5 сярэдніх, вочна-завочная, музычная, юнацка-спартыўная школы, 8 дашкольных устаноў, 2 бібліятэкі, Дом культуры, бальніца.
 
== Выдатныя мясціны ==
* Пружанскі сядзібна-паркавы ансамбль Швыкоўскіх (сяр. 19 ст.)
* Капліца на каталіцкіх могілках (1852)
* Пружанская Спаса-Праабражэнская царква на праваслаўных могілках (1875-18781875—1878; абкладзена цэглай у 2003)
* Пружанскі Аляксандра-Неўскі сабор (1866-18801866—1880)
* Пружанскі касцёл Унебаўзяцця Дзевы Марыі (1883)
* Пружанскія гандлёвыя рады (1896)
* Памятны знак «Нараджэнне р. Мухавец» - — усталяваны каля месца зліцця р. Муха і канала Вец
 
== Вядомыя асобы ==
* [[Люцыян Крашэўскі]] (1820-18921820—1892), беларускі і польскі мастак, фатограф
 
{{літ|1=|Цярохін С. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т.5. -Мн.: "Беларуская Энцыклапедыя", 1999|Цітоў А. Сімвалы незалежнасці. // Геральдыка беларускіх местаў. -Мн.:, 1998.|Від=Б}}
 
{{зноскі}}
 
== У Сеціве ==
*
 
{{Пружанскі раён}}
Радок 113 ⟶ 111:
[[Катэгорыя:Горад Пружаны]]
[[Катэгорыя:Гарады Брэсцкай вобласці]]
 
 
[[be-x-old:Пружаны]]