Гаванскі ўніверсітэт: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Гаванскі ўніверсітэт''', скарочана '''UH''', (ісп.: Universidad de La Habana) — адзін з вядучых ВНУ [[Куба|Ку...'
(Няма розніцы)

Версія ад 20:12, 17 ліпеня 2011

Гаванскі ўніверсітэт, скарочана UH, (ісп.: Universidad de La Habana) — адзін з вядучых ВНУ Кубы. Размешчаны ў Гаване, у прэстыжным раёне Ведада. Універсітэт быў заснаваны у 1728 годзе, і стаў адным з першых падобных устаноў у Заходнім паўшар'і. Сёння ў UH налічваецца 14 факультэтаў на якіх навучаюцца 6 тыс. студэнтаў

Структура

Гаванскі ўніверсітэт налічвае 14 факультэтаў. Навучанне праводзіцца па 25 розным спецыяльнасцях.

Факультэты:

  • Біялагічны;
  • Фармацэўтыкі і харчовых прадуктаў;
  • Фізічны;
  • Геаграфічны;
  • Матэматыкі і кампутарных навук;
  • Псіхалагічны;
  • Хімічны;
  • Мастацтваў і літаратуры;
  • Камунікацый;
  • Права;
  • Філасофіі і гісторыі;
  • Эканамічны;
  • Турызму;
  • Бухгалтарскага ўліку і фінансаў.

Таксама, Гаванскі універсітэт прадстаўляе магчымасць дыстанцыйнага навучання.