Вікіпедыя:Запыты па статус адміністратара/2011—2012: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 131:
: Паважаны [[Удзельнік:LexArt|LexArt]], вы ў коране не правы. Сцяг з мяне могуць зняць яшчэ й на меце, па маёй асабістай заяўцы, што я і збіраюся зрабіць, калі мая кандыдатура не будзе пацвержана. Увагі залішняй мне не трэба, проста я бачу, працуючы ў рувікі, што тамашнім адмінам тыкаюць у тое, што іх тэрмін працы не абмежаваны і яны злоўжываюць сваімі правамі, вось і не хачу да такога даводзіць у адносінах да сябе. Мне радасна, што ў нашай супольнасці няма такіх настрояў, але тым не меньш я збіраюся ладзіць такія перавыбары кожны год, нягледзячы на тое, што ў правілах гэтага няма, бо гэта і не забаронена. Калі зараз я ўсім да ладу, то гэта не значыць, што так будзе заўсёды, вось я і страхуюся.---[[Удзельнік:Хомелка|Хамелка]] / [[Размовы з удзельнікам:Хомелка|разм.]] 19:38, 25 ліпеня 2011 (UTC)
:: Магчыма, я не маю рацыі, але мне не зразумелы сэнс канфірмацыі наогул. Пакуль да адміністратара няма прэтэнзій з боку супольнасці - няхай сабе працуе. Калі ёсць нейкія сур'ёзныя недахопы ў рабоце, заўжды можна абмежаваць, як ужо заўважыў пан Максім. Калі ёсць жаданне, можна і адмовіцца ад сцяга. А на ру-вікі асабліва і глядзець не варта, тая жудасная бюракратычная машына, якая там ёсць, не лепшы прыклад для нашай Вікі. Да таго ж, як я ўжо казаў, нават калі прапанаваны Вамі спосаб канфірмацыі стане штогадовым, без правілаў тут нельга. Тут ужо трэ' будзе думаць, як ладзіць такую канфірмацыю штогод для '''кожнага''' адміна, а праект расце. Праз два-тры гады гэта прывядзе да таго, што нейкія доўгія выбары будуць праводзіцца не адзін два-разы на год, а лезь не штомесяц. Да таго ж прыйдзецца дакументацыю пісаць, новыя правілы прыдумляць і г.д. А яно нам трэба, бюракратыю пладзіць? --[[Удзельнік:LexArt|LexArt]] 13:52, 26 ліпеня 2011 (UTC)
::: Рацыя. Таксама, паводле правілаў, выставіць кандыдатуру на галасаванне можа правадзейны выбаршчык, але не сам кандыдат. Галасаванне не правамоцнае. --[[Удзельнік:Maksim L.|Максім Л.]] 17:29, 26 ліпеня 2011 (UTC)
 
=== Вынікі ===