Шчупак звычайны: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.6.4) (робат дадаў: kk:Шортан
др абнаўленне звестак
Радок 56:
 
[[Выява:Brochet Luc Viatour .jpg|thumb|250px|left|Шчупак на паляванні]]
{{вызн|1=Шчупак звычайны}} ({{lang-la|Esox lucius}})  — рыба сямейства шчупаковых. Пашыраны ў прэсных водах [[Еўразія|Еўразіі]] i [[Паўночная Амерыка|Паўночнай Амерыкі]]. Жыве звычайна ў прыбярэжнай зоне, у водных зараснiках, у непраточных цi слабапраточных водах. На Беларусi трапляецца паўсюдна.
 
Даўжыня да 1,5  м, маса да 35 кг (звычайна да 1 м i 8 кг). Цела тарпедападобнае, галава вялікая, пашча шырокая. Афарбоўка зменлiвая, залежыць ад асяроддзя: шэра-зеленаватая, шэра-жаўтаватая, шэра-бурая, спiна цямнейшая, бакi з буйнымi бурымi цi алiўкавымi плямамi, якiя ўтвараюць папярочныя палосы. Няпарныя плаўнiкi жаўтавата-шэрыя, бурыя з цёмнымi плямамi; парныя -- — аранжавыя. Кормiцца пераважна рыбай. Аб'ект промыслу i развядзення.
 
== У кулінарыі ==
У продаж паступае ў жывым, ахалоджаным, замарожаным і кансерваваным выглядзе. Мяса касцістае, часам пахне цінай, утрымлівае 18,4  % бялку, 1,1  % тлушчу. Вялікую і сярэднюю шчуку часцей за ўсё выкарыстоўваюць рубленай (для рыбных катлетаў, хрыкадэлькі) і фаршыраванай, дробную (дробных шчупакоў масай каля 200—300 грамаў) адварваюць у [[пранасці|праным]] адвары: на 1  кг рыбы 0,75 л вады, па 1 карэнняў (морква, пятрушка, селер), 1 цыбуліна, 3 гарошыны чорнага і 1 гарошына душыстага перца, 1 бабковы ліст; усё разам варыцца 5—7 хвілінаў, затым у адвар кладуць рыбу і вараць да гатоўнасці (прыкладна 20 хвілінаў), абавязкова на слабым агні, не дапускаючы моцнага кіпення, затым рыбу вымаюць шумоўкай, выкладваюць на разагрэтае блюда, пасыпаюць зелянню пятрушкі і падаюць з адварным картапляным і сметанковым маслам. Дробнага шчупака можна таксама смажыць, выкарыстоўваць для вухі. У англічанаў у сяр. XX ст. шчупак лічыўся самай смачнай і дарагой рыбай. У некаторых краінах і па сёняшні дзень стравы з шчупака лічацца дэлікатэснымі.
{{няма таксанаміі}}
 
[[Катэгорыя:Касцявыя рыбы]]