Генры Фонда: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Генры Джэйнс Фонда''' (англ.: Henry Jaynes Fonda; 16 мая 1905 - 12 жніўня 1982) — амерыканскі акцё...'
(Няма розніцы)

Версія ад 16:56, 8 кастрычніка 2011

Генры Джэйнс Фонда (англ.: Henry Jaynes Fonda; 16 мая 1905 - 12 жніўня 1982) — амерыканскі акцёр тэатра і кіно, лаўрэат прэміі «Оскар», бацька акцёраў Пітэра і Джэйн Фонда.

Фонда стаў вядомы як акцёр Брадвея. Яго дэбют у Галівудзе адбыўся ў 1935 годзе. Кар'ера рэзка пайшла ў гару пасля атрымання намінацыі на прэмію Оскар у 1940 годзе за ролю Тома Джоада ў фільме «Гронкі гневу», пастаўленым паводле аднайменнага рамана Джона Стэйнбека аб фермерскай сям'і з Аклахомы, якая ў часы Вялікай Дэпрэсіі ў пошуках лепшага жыцця пераязджае на Захад, трапляючы ў Пыльны кацёл.

Усе шэсць дзесяцігоддзяў у Галівудзе Генры Фонда падтрымліваў свой ​​вобраз моцнага, абаяльнага мужчыны ў фільмах, якія сталі класікай Галівуда: «Выпадак у Окс-Боў», «Містэр Робертс», «Дванаццаць угневаных мужчын». Пазней ён здымаўся ў цяжкіх эпічных карцінах, як напрыклад, «Аднойчы на Дзікім Захадзе» (у ролі нягодніка-забойцы) рэжысёра Серджа Леонэ, а таксама ў такіх лёгкіх камедыях як «Тваё, маё і наша» з Люсіль Бол.