Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вікіфікацыя
Радок 2:
'''Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія (БДСГА)''' — беларуская ВНУ ў [[Горад Горкі|г. Горкі]] Магілёўскай вобл. Заснавана ў 1836 г. пад назвай '''Горы-Горацкай земляробчай школы''', з 1848 г. — '''Горы-Горацкі земляробчы інстытут'''.
 
[[Горы-Горацкая земляробчая школа]] — спецыяльная сельскагаспадарчая навучальная ўстанова, мела два разрады: 1 (ніжэйшы) і 2 (вышэйшы). У 1842 г. вышэйшы разрад рэарганізаваны ў Вышэйшую сельскагаспадарчую школу. У 1848 г. ніжэйшы разрад пераўтвораны ў земляробчае вучылішча, а Вышэйшая сельскагаспадарчая школа ў Горы-Горацкі земляробчы інстытут.
 
Горы-Горацкі земляробчы інстытут існаваў у 1848—1864 і 1919—1925 г. у Горках. Адзін з першых ВНУ сельскагаспадарчага профілю Расійскай імперыі і Беларусі. За ўдзел студэнтаў і выкладчыкаў ў [[паўстанне, 1863-1864|паўстанні 1863—1864 г.]] пераведзены ў [[Пецярбург]]. У 1919 г. адноўлены зноў у Горках.