Канстанцін Паўлавіч Кабашнікаў: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дзякуючы be-x-old:Канстантын Кабашнікаў
(Няма розніцы)

Версія ад 08:38, 17 кастрычніка 2011

Канстанцін Паўлавіч Кабашнікаў (24 ліпеня 1927, Гомель) — беларускі фалькларыст. Доктар філалагічных навук (1971), прафесар (1980).

Біяграфія

У 1951 скончыў Гомельскі педагагічны інстытут. 3 1954 працуе ў НАН Беларусі, дзе прайшоў шлях ад малодшага навуковага супрацоўніка да загадніка аддзела славістыкі.

Апублікаваў больш за 200 навуковых прац, сярод якіх манаграфіі «Ад традыцыйнага фальклора да рэвалюцыйнай паэзіі», «Беларускі фальклор у параўнальным асвятленні», вучэбныя дапаможнікі «Нарысы па беларускаму фальклору», «Беларуская народная вусна-паэтычная творчасць» і іншыя, а таксама артыкулы.

Сабраў шматлікія запісы казак, паданняў, народнай драмы. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі 1968 года за ўдзел у выданні шматтомнага збору «Беларуская народная творчасць». Член бюро камісіі па славянскім фальклоры пры Міжнародным камітэце славістаў і Міжнароднай асацыяцыі па вывучэнні і распаўсюджванні славянскіх культур.

Літаратура