Траскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Ykvach (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
др →‎Гісторыя: Тлумачэнне спасылак using AWB
Радок 63:
 
== Гісторыя ==
З канца [[XV стагоддзе|XV ст.]] лоўля траскі у паўночнай Атлантыцы, асабліва на водмелях [[Ньюфаўндленд]]а, зрабілася буйным промыслам [[Заходняя Еўропа|заходнееўрапейскіх]] рыбакоў, за які спаборнічалі [[баскі]], [[нарвежцы]], [[датчане]] ды іншыя. Паступова першынства ў гэтым промысле захапілі дзяржавы, якія мелі магутныя ваенныя флаты: [[ГаландыяНідэрланды]], [[Францыя]], [[Англія]]. У [[XVI стагоддзе|XVI]] — [[XVII стагоддзе|XVII]] ст. траска робіцца другой па распаўсюджанасці марской рыбай у рацыёне Заходняй Еўропы, шырока даступнай нават бяднейшым пластам грамадства. У англасаксонскіх народаў промысел траскі і стравы з яе — істотная частка нацыянальнай культуры. Праз [[Гданьск]] траска трапляла і ў [[Рэч Паспалітаю|Рэч Паспалітую]], дзе, аднак, яе даступнасць была значна вузейшай. У «Літоўскай гаспадыні» змяшчаецца шэраг рэкамендацый, як імітаваць траску з мясцовых прэснаводных рыб — [[шчупак]]а і [[судак (рыба)|судака]]. Польская назва траскі ''dorsz'' запазычанне з [[нямецкая мова|нямецкай мовы]]; назва «мянка» ў [[старабеларуская мова|старабеларускіх]] пісьмовых крыніцах (з сярэдзіны XVI ст., ад [[літоўская мова|літоўскага]] ''ménkė''), відавочна, дзеля асацыяцыі з [[мянтуз|ментузом]] — адзінай рыбай сямейства трасковых у [[Беларусь|Беларусі]] ды [[Літва|Літве]]. Траску трыбушылі і салілі на борце карабля ў Паўночнай Атлантыцы, або сушылі ў [[Еўропа|еўрапейскіх]] портах; такую сушаную і салёную траску ў Рэчы Паспалітай называлі «штокфіш», у асноўным траска была ў нас даступна менавіта ў такім выглядзе.
 
== Кухня ==