Францішак Багушэвіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Тлумачэнне спасылак using AWB
Радок 46:
Акрамя «Скрыпачкі беларускай», не дайшоў да нас таксама і зборнік «Беларускія апавяданні Бурачка», які за год да смерці паэта быў здадзены ў Віленскую губернскую друкарню. «Наша ніва» друкавала апавяданні менавіта з гэтага зборніка<ref>Адам Станкевіч. З Богам да Беларусі. Збор твораў. Вільня, 2008. С. 968.</ref>.
 
Выступаючы ад імя ўсяго працоўнага [[беларусы|беларускага народа]], Францішак Багушэвіч быў пераважна ідэалагічным прадстаўніком [[сялянства]]. З сялянствам, а таксама з дэмакратычнай [[інтэлігенцыя]]й звязваў ён свае вызваленчыя ідэалы. Жывымі і яркімі паўсталі ў яго творах вобразы сялян Аліндаркі («Кепска будзе»), Петрука Пантрука («У судзе»), Ануфрыя Скірдзеля («Балада»), Мацея («Хрэсьбіны Мацюка») і інш. Сацыяльныя пытанні востра ставяцца ў вершах «Бог не роўна дзеле», «Не цурайся», «Ахвяра». Цыкл «Песні» (зборнік «Смык беларускі») — узор выкарыстання беларускай народнай песні і насычэння яе сацыяльным і філасофскім зместам. З болем чуючы, як «звякаюць ланцугі на людцах», са смуткам гледзячы на «зямельку слязьмі залітую», паэт верыў у часіну, калі «перастанем плакаць мы над сваёй доляй».<ref name="ReferenceA">< /ref>.
 
Багатая і разнастайная яго спадчына ў жанравых адносінах: паэма («Кепска будзе!»), вершаванае апавяданне, блізкае формай да гутарак («У астрозе», «Быў у чысцы», «Свая зямля»), публіцыстычны маналог («Мая душа», «Дурны мужык, як варона»), філасофскі роздум («Праўда», «Думка»), верш-прысвячэнне («Яснавяльможнай пані Арэшчысе»), байка («Воўк і авечка»), сатыра («Праўдзівая гісторыя аб замучаным дукаце»), апрацоўка народнай казкі («Хцівец і скарб на святога Яна») і інш. Ф. Багушэвічу належаць і першыя ў беларускай літаратуры празаічныя творы. Апавяданні «Сведка», «Палясоўшчык», «Дзядзіна» зместам і формай звязаны з народнай гумарэскай; «Тралялёначка» бліжэй да літаратурнай традыцыі, тут увасоблена расслаенне беларускай вёскі, вясковыя багацеі, што прыйшлі на змену радавітым панам.<ref name="ReferenceA">< /ref>.
 
У творчасці Ф. Багушэвіча таленавіта спалучаны гісторыка-філасофскае і мастацкае асэнсаванне лёсу беларускага народа, ва ўвесь голас гучаць матывы нацыянальнага адраджэння. Палітычнае і грамадскае крэда паэта найбольш выразна выказана ў прадмове да зборніка «Дудка беларуская», дзе выкладзены погляды на беларускую мову як на мову «нам ад Бога даную», «для нас святую». Ф. Багушэвіч лічыў мову «адзежай душы», асновай існавання нацыі, клікаў шанаваць родную мову, «каб не ўмерлі». У прадмове акрэслены вехі гісторыі краю з часу ВКЛ, у якім Беларусь была «як тое зярно ў гарэху», прыблізна вызначана яе тэрыторыя («ад Вільні да Мазыра, ад Віцебска за малым не да Чарнігава, дзе Гродна, Мінск, Магілёў, Вільня і шмат іншых мястэчак і вёсак…»).<ref>Содаль У. Багушэвіч Францішак Бенядзікт Казіміравіч // ЭГБ у 6 т. Т. 1. Мн., 1993. С. 276.</ref>
Радок 129:
 
== Ушанаванне памяці ==
 
=== Беларусь ===
[[Выява:buraczok.jpg|thumb|left|Камень-помнік Багушэвічу ў бары ля Кушлянаў. Малюнак [[Язэп Драздовіч|Язэпа Драздовіча]]]]
Радок 140 ⟶ 139:
Ягоным імем названая [[Плошча Багушэвіча, Мінск|адна з плошчаў]] [[Мінск]]у.
 
[[6 верасня]] [[2009]] году ў [[Смаргонь|Смаргоні]] быў усталяваны бронзавы помнік Францішку Багушэвічу<ref>[http://nn.by/index.php?c=ar&i=29295 Айцец беларускай нацыянальнай ідэі паўстаў у бронзе [[Наша ніва (1991)|Наша Ніва]], 8 верасня 2009 г.]</ref>.
 
=== Іншыя краіны ===
Радок 146 ⟶ 145:
Багушэвічаўскія мясціны ўшаноўваюцца і па-за межамі сучаснай Беларусі. Так, на [[Украіна|Украіне]], у горадзе [[Нежын]]е, на будынку дзе ён вучыўся, усталяваная мемарыяльная дошка. Яго іменем названая вуліца ў горадзе Канатопе.<ref>Кісялёў Г. Багушэвіч Францішак // Беларускія пісьменнікі: Бібліяграфічны слоўнік. У 6 Т. Т. 1. Мн., 1992. С. 184</ref>.
 
У Літве памятныя шыльды ўсталявалі ў вёсках Свіраны і Савічуны.<ref>[http://nn.by/?c=arprint&i=25096 Памяць пра Багушэвіча на Віленшчыне [[Наша ніва (1991)|Наша Ніва]], 1 красавіка 2009 г.]</ref>.
У верасні 2010-га на будынку па Arklių, 18, які стаіць на месцы былога дома, дзе з 1884 па 1898 гады жыў Францішак Багушэвіч, адбылося адкрыццё мемарыяльнай шыльды. Ва ўрачыстай цырымоніі ўпершыню за многія гады ўзялі ўдзел як беларуская грамада Вільні, гэтак і прадстаўнікі афіцыйнага Мінска на чале з міністрам культуры [[Павел Паўлавіч Латушка|Паўлам Латушкам]]<ref>[http://vilnia-by.com/archives/1923 Страчаная сталіца. Беларускія шыльды на вуліцах Вільні]</ref>.
{{зноскі}}