Святаслаў Усяславіч: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Святаслаў Усяславіч''' (1050-я — пасля 1130) — [[князі віцебскія|князь віцебскі]] (1101—1129).
 
{{змест злева}}
== Удзел і жыццё ==
Паводле слушнага меркавання А. Прэснякова і Т. Васілеўскага, па бацьку Святаслаў атрымаў [[Віцебскае княства|Віцебскі ўдзел]], даследчыкі зыходзяць з таго, што нашчадкі Святаслава трымалі гэтае княства пазней<ref>Пресняков A. E. Княжое право в Древней Руси. — Петроград, 1909. − 326 с. С. 118</ref><ref>Wasilewski T. L. Alekseev. Polockaja Ziemlja // Kwartalnik Historii Kultury Materialnej. -R. 16. — N 2. — Warszawa. — 1968. S. 337</ref>. Гэтаму пярэчаць Л. Аляксееў і А. Рапаў, быццам ў 1-й палове 12 ст. Віцебскае княства ўваходзіла ў склад Смаленскай зямлі<ref>Алексеев Л. В. Полоцкая земля // Древнерусские княжества X—XIII вв. — М., −1975. С. 230—232.</ref><ref>Рапов О. М. Княжеские владения на Руси в Х — первой половине XIII в. — М., 1977. — 261 с. С. 56.</ref>, але ў крыніцах няма пацверджання гэтае думкі. Наадварот, пазней (2-ая пал. 12 ст.) нашчадкі Святаслава аддавалі Віцебск смаленскім князям наўзамен падтрымкі сваіх прэтэнзій на полацкі сталец. Сведчанняў пра дзейнасць Святаслава амаль не захавалася, верагодна ён падтрымліваў антыкіеўскую палітыку іншых [[Ізяславічы Полацкія|Ізяславічаў]], таму разам з іншымі полацкімі князямі ў 1130 быў высланы ў Візантыю, дзе верагодна і памёр. Гледзячы на пераклік высланых князёў, Святаслаў быў малодшым сынам Усяслава Полацкага. У [[Кукенойс]]е знойдзена пячатка Святаслава.