Інфарматыка: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др арфаграфія, replaced: кампутар → камп'ютар (16), карыстацкі → карыстальніцкі using AWB (7794)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 2:
{{Пачатак цытаты|крыніца=[[Дэйкстра, Эдзгер Вібе|Эдзгер Дэйкстра]]}}Інфарматыка не больш навука пра камп'ютары, чым астраномія - навука пра тэлескопы.{{Канец цытаты}}
Паводле [[Тэза Чэрча - Цьюрынга|тэзы Чэрча - Цьюрынга]], усе вядомыя тыпы [[Вылічальная машына|вылічальных машын]] якасна эквівалентныя ў сваіх магчымасцях: любое дзеянне, выканальнае на адной вылічальнай машыне, таксама выканальна і на іншай. Тэзу часам падаюць як падмуркавы прынцып інфарматыкі, звяртаючы адмысловую ўвагу на [[Машына Цьюрынга|машыну Цьюрынга]] і машыну [[Архітэктура фон Нэймана|фон-нэйманаўскай архітэктуры]], бо яны маюць відавочнае падабенства з большасцю сучасных [[камп'ютар]]аў. У межах сучаснай інфарматыкі навукоўцы вывучаюць таксама і іншыя тыпы машын, не толькі практычна здзейсныя (такія, як [[Паралельныя камп'ютары|паралельныя]] і [[Квантавы камп'ютар|квантавыя камп'ютары]]), але і адмыслова абстрактныя матэматычныя мадэлі (да прыкладу, РАМ-машына, якая мае бясконцы лік [[рэгістр]]аў).
 
Тэрмін інфарматыка ўзнік у 60-х гадах ў Францыі для называння галіны, якая займаецца аўтаматызаванай перапрацоўкай [[інфармацыі]], як зліццё французскіх слоў information і automatique ([[F. Dreyfus]], 1972)[1]
 
Тэмамі даследаванняў у інфарматыцы з'яўляюцца пытанні: што можна, а што нельга рэалізаваць у праграмах і базах дадзеных ([[тэорыя вылічальнасці]] і [[штучны інтэлект]]), якім чынам можна вырашаць спецыфічныя вылічальныя і інфармацыйныя задачы з максімальнай эфектыўнасцю ([[алгарытмы + базы дадзеных]]), у якім выглядзе варта захоўваць і аднаўляць інфармацыю спецыфічнага тыпу ([[структуры і базы дадзеных]]), як праграмы і людзі павінны ўзаемадзейнічаць адзін з адным ([[карыстальніцкі інтэрфейс]] і мовы праграмавання і [[паданне ведаў]]) і да т.п.
 
== Уводзіны ==
 
Інфарматыка - маладая навуковая галіна, якая вывучае пытанні, звязаныя з пошукам, зборам, захаваннем, пераўтварэннем і выкарыстаннем інфармацыі ў розных галінах чалавечай дзейнасці. Генетычна інфарматыка звязана з вылічальнайтэхнікай, кампутарнымі сістэмамі і сеткамі, таму што менавіта кампутары дазваляюць ствараць, захоўваць і аўтаматычна апрацоўваць інфармацыю ў такой колькасці, што навуковы падыход да інфармацыйных працэсаў робіцца адначасова неабходным і магчымым.
 
Да нашага часу тлумачэнне тэрміну “інфарматыка” (у тым сэнсе, як ён выкарыстоўаецца ў сучаснай навуковай і метадычнай літаратуры) яшчэ не ўсталявалася і не з’яўляецца агульнапрынятым. Звернемся да гісторыі пытання, якая ідзе з часу з’яўлення [[электронных вылічальных машын]].
 
Паняцце інфармытыкі з’яўляецца такім жа складаным для якога-небудзь агульнага вызначэння, як, напрыклад, паняцце [[матэматыкі]]. Гэта і навука, і галіна прыкладных даследванняў, і вобласць паміждысцыплінарных даследванняў, і вучэбная дысцыпліна.
 
Нягледзячы на тое, што інфарматыка як навука з’явілася адносна нядаўна, яе паходжанне варта звязваць з працамі [[Лейбніца]] па стварэнні першай [[вылічальнай машыны]] і распрацоўцы ўніверсальнага (філасофскага) падліку.
 
== Гісторыя інфарматыкі ==
 
Тэрмін “інфарматыка” быў упершыню ўведзены ў Германіі [[Карлам Штэйбургам]] у [[1957 годзе]].У [[1962]] гэты тэрмін быў уведзены ў французскую мову [[Ф.Дрэйфусам]], які таксама прапанаваў пераклады на некаторыя іншыя еўрапейскія мовы.У савецкай навукова-тэнічнай літаратуры тэрмін “інфарматыка” быў уведзены [[А.І. Міхайлавым]], [[А.І. Чорным]] і [[Р.С. Гілярэўскім]] у [[1968]] годзе.
 
Асобнай навукай інфарматыка была прызнана толькі ў [[1970-я|1970-х]]; да гэтага яна развівалася ў складзе [[Матэматыка|матэматыкі]], [[Электроніка|электронікі]] і іншых тэхнічных навук. Некаторыя пачаткі інфарматыкі можна выявіць нават у [[Лінгвістыка|лінгвістыцы]]. З моманту свайго прызнання асобнай навукай інфарматыка распрацавала ўласныя [[метад]]ы і [[Тэрміналогія|тэрміналогію]].
Радок 10 ⟶ 26:
У Расіі настаўнікі і выкладчыкі інфарматыкі з'явіліся ва ўсіх школах у [[1985]] годзе адначасова з першым падручнікам [[Яршоў, Андрэй Пятровіч|А. П. Яршова]] "Асновы інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі". Ва ўсіх ВНУ Расіі выкладчыкі і кафедры інфарматыкі з'явіліся ў [[1991]] годзе.
 
[[4 снежня]] адзначаецца Дзень расійскай інфарматыкі. У гэты дзень у [[1948]] годзе, [[Дзяржаўны камітэт Савету міністраў СССР]] па ўкараненні перадавой тэхнікі ў народную гаспадарку зарэгістраваў пад нумарам 10475 вынаходніцтва [[І.С Брука]] і [[Б.І. Рамеева]] - [[лічбавую электронную вылічальную машыну]].
 
Вышэйшай узнагародай за заслугі ў галіне інфарматыкі з'яўляецца [[прэмія Цьюрынга]].