Аб’яднаная грамадзянская партыя: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др арфаграфія, replaced: зьв → зв (4), цьц → цц (3), зь → з (3), сьп → сп using AWB (7794)
Petrohan (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 18:
{{вызнч|1=Аб'яднаная грамадзянская партыя}} {{вызн2|1=(АГП)}} — палітычная партыя ў [[Беларусь|Беларусі]].
 
АГП была створаная ў [[1995]] годзе ў выніку аб'яднання двух партыяў — Грамадзянскай (створаная ў 1994 г.) і Аб'яднанай дэмакратычнай (створаная ў 1990 г.). Старшыня партыі — [[Анатоль Лябедзька]], юрыст, Намеснік Старшыні Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь. Ганаровы старшыня АГП — прафэсарпрафесар [[Станислаў Багданкевіч]], доктар эканамічных навук, Старшыня парлямэнцкай фракцыі «Грамадзянскае дзеянне», да 1995 г. Старшыня Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь. Намесьнікі Старшыні: Аляксандар Дабравольскі, юрыст, Старшыня падкамісыі Вярхоўнага Савета па СМІ, Павал Данэйка, эканаміст, дэпутат Вярхоўнага Савета, Старшыня Праўлення Інстытута прыватызацыі й мэнэджмента, [[Яраслаў Раманчук]], эканамічны аналітык Аналітычнага цэнтра «Стратэгія», Васіль Шлындзікаў, Старшыня Камісыі Вярхоўнага Савета па эканамічнай палітыцы, Прэзідэнт Асацыяцыі судзейнічання эканамічнаму развіццю.
 
Партыя мае арганізацыі ва ўсіх вабласцях і ў 90 % раённых цэнтраў краіны. У парлямэнцкую фракцыю АГП «Грамадзянскае дзеянне» ўваходзяць 22 дэпутаты (ніводзін з іх не ўвайшоў у прызначаны ў 1996 г. прэзідэнтам «парлямэнт»). Пад час давыбараў у Вярхоўны Савет, якія праводзіліся ў 1996 г. адначасова з рэфэрэндумам па 61 акрузе, 70 % кандыдатаў ад АГП выйшлі ў другі тур, а адзін (доктар эканамічных навук Ул. Тарасаў) перамог у першым туры. На выбарах у Мінскі гарадскі Савет у 1996 г. 77 % кандыдатаў ад АГП выйшлі ў другі тур. Аднак вынікі выбараў былі незаконна адмененыя прэзідэнтам з мэтаю ўсталявання асабістай дыктатуры.