Янка Запруднік: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
→‎Жыццяпіс: clean up, replaced: Йорк → Ёрк (2) using AWB (7893)
Радок 12:
Неўзабаве Янка Запруднік атрымаў стыпендыю з [[Ватыкан]]а, дзякуючы гэтаму, у 1950-54 набываў вышэйшую адукацыю на гістарычным факультэце Лювэнскага універсітэту ([[Бельгія]]). Навучанне сумяшчаў з удзелам у грамадскай, культурна-асветніцкай працы беларускай грамады. Быў адным з арганізатараў беларускага маладзёжнага руху, у 1953-54 навучальным годзе старшыня Беларускага студэнцкага згуртавання ў Лювэне, стаў адным з ініцыятараў аднаўлення часопіса "Наперад!" і яго аўтарам. За гады навучання наведаў шэраг краін Заходняй Еўропы.
 
Пасля заканчэння універсітэта з адзнакай Янка Запруднік прыняў прапанову Амерыканскага камітэта вызвалення ад бальшавізму (ад 1956 – Амерыканскі камітэт вызвалення) і ў верасні 1954 пачаў працаваць журналістам [[Беларуская служба Радыё "Свабода"|беларускай секцыі радыёстанцыі "Вызваленне"]] ў [[Мюнхен]]е, у ліку беларускіх замежных навукоўцаў улучыўся ў працу Інстытута вывучэння СССР. У 1957 Янка Запруднік пераехаў у [[ЗША]], дзе працягваў працу ў [[Нью-ЙоркЁрк]]у да 1991 на той жа радыёстанцыі (ад 1964 – "Свабода"). У 1969 г. у Нью-ЙоркскімЁркскім універсітэце абараніў дысертацыю і атрымаў ступень доктара гістарычных навук. Выкладаў гісторыю Расіі і СССР у Квінскім каледжы Нью-Йорскага гарадскога універсітэта (1970-1975), гісторыю і сучасную палітыку Беларусі ў Калумбійскім універсітэце (1994).
 
==Творчая і навуковая дзейнасць==