Уладзімір Казіміравіч Стукаліч: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: {{вызнч|1= Уладзімір Казіміравіч СТУКАЛІЧ}} (28 кастрычніка (9 лістапада) 1856, Екабштат Курля...
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{вызнч|1= Уладзімір Казіміравіч СТУКАЛІЧ}} (28 кастрычніка ([[9 лістапада]]) [[1856]], Екабштат Курляндскай губ., цяпер [[Екабпілс]], [[Латвія]] — [[18 кастрычніка]] [[1918]], [[Віцебск]]; Псеўданім: ''Веневич''; Крыптанім: ''В.С.''), літаратуразнавец, гісторык, юрыст. У ідэйным плане прытрымліваўся [[Заходнерусізм|заходнерускіх]] поглядаў на беларусаў і іх гісторыю.
 
Паходзіў са шляхецкай сям'і. Адразу пасля нараджэння У. Стукаліча яго бацькі пераехалі ў Віцебск. У 1867—1879 вучыўся ў Віцебскай гімназіі; у 1879—1883 на адміністрацыйным аддзяленні юрыдычнага ф-та Пецярбургскага унівесітэта. Пасля сканчэння універсітэта пачаў займацца літаратурнай дзейнасцю. Актыўна друкаваў гісторыка-літаратурныя матэрыялы ў газеце «Русский курьер». Працаваў над дысертацыяй «Юрыдычнае становішча гарадской абшчыны ў Заходняй Русі». Займаўся адвакацкай практыкай. Падтрымліваў сувязі з народнікамі. Арыштаваны ў студз. 1889; 4 месяцы правёў у зняволенні; з-за слабога здароўя адпушчаны пад нагляд паліцыі. У лютым 1891 да У. Стукаліча ў Віцебск прыязджаў рускі пісьменнік Г. Успенскі, з якім Стукаліч перапісваўся з 1886. У 1891 выйшла кніга У. Стукаліча «Беларусь і Літва», якая вытрымала яшчэ 2 выданні. Даследаваў аўтарства паэмы «Тарас на Парнасе». Член Віцебскай вучонай архіўнай камісіі. Выступаў за адкрыццё ў Віцебску універсітэта. У 1893 пазнаёміўся з мастаком І. Рэпіным. Даследаваў творчасць М. Нікіфароўскага і А. Сапунова (прысвяціў ім асобныя кнігі). У 1898 пакінуў адвакацкую практыку і перайшоў у казённую палату. На працягу 3 гадоў жыў у [[Слонім]]е і [[Гродна|Гродне]]; потым вярнуўся ў Віцебск.