Хірахіта: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др арфаграфія, replaced: зьв → зв using AWB (7794)
др →‎[[Другая сусветная вайна]]: clean up, replaced: рэзыд → рэзід using AWB (7893)
Радок 28:
5 верасня прэм'ер-міністар Каноэ нефармальна зацвердзіў чарнавік імператарскага ўказу за дзень да пачатку імператарскай нарады, на якім гэты ўказ павінен быў быць фармальна распрацаваны. Хірахіта быў глыбока заклапочаны рашэннем паставіць падрыхтоўку да вайны наперадзе дыпламатычных высілкаў у тэксце ўказу, і на наступны дзень, у парушэнне старадаўняга пратаколу, задаў прамое пытанне аб гэтым кіраўнікам войска і ваенна-марскіх сілаў. Каноэ адразу ж умяшаўся і пераканаў Хірахіта запрасіць іх на прыватную канферэнцыю, на якой імператар настойваў, каб мірныя высілкі працягваліся да апошняй магчымасці. Кіраўнік ваенна-марскіх сіл адмірал Осамі Нагана, надзвычай дасведчаны былы ваенна-марскі міністр, пазней распавядаў, «я ніколі не бачыў, каб імператар рабіў вымову ў такім тоне, яго твар расчырванеўся і ён амаль крычаў».
 
Тым не менш, усе ўдзельнікі імператарскай нарады былі адзіныя ў тым, што вайна лепш дыпляматыі. Барон Есіміці Хара, прэзыдэнтпрэзідэнт Імператарскай рады і прадстаўнік імператара, правёў асабістае апытанне ўдзельнікаў канфэрэнцыі, і атрымаў у адказ альбо меркаванне, што вайна з'яўляецца адзіным выратаваннем у дадзенай сітуацыі, альбо маўчанне.
 
Тады імператар здзівіў усіх прысутных, ізноў звярнуўшыся да іх і тым зламаўшы традыцыю імператарскага маўчання. Імператар Хірахіта настойваў на неабходнасьці мірнага вырашэння міжнародных праблемаў, выказаўшы шкадаванне няздольнасьцю сваіх міністраў адказаць на пытанні барона Хара і працытаваўшы верш, напісаны яго дзедам, імператарам Мэйдзі, які, як ён сказаў, ён перачытвае «зноў і зноў». У алегарычных радках гаварылася аб перасьцярогах аўтара, што апантаны шторм і вірлівыя хвалі парушаць цішыню і супакой мора. Кожны які жыве на берагах гэтага мора стаў братам аўтара, яго спакой — гэта спакой іншых.