Узбекская мова: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др арфаграфія, replaced: зьв → зв (2), зь → з (2), Клясы → класы (2), расей → расій using AWB (7794)
др clean up using AWB (7893)
Радок 5:
| Краіны ўжывання = [[Выява:Flag of Uzbekistan.svg|25px|border]][[Узбекістан]]
| Рэгіён = [[Цэнтральная Азія]]
| КолькасьцьКолькасць карыстальнікаў = 32 млн
| класыфікацыя = [[Алтайскія мовы|Алтайская]]<br/>
&nbsp;[[Цюркскія мовы|Цюрская]]<br/>
Радок 26:
Распаўсюджаная ў самім сэрца цюркамоўнага арэалу, сучасная ўзбэцкая мова мае складаную дыялектную структуру і займае своеасаблівае месца ў класыфікацыі цюрскіх моў. Дыялекты большасці буйных цэнтраў рассялення ўзбэкаў (ташкенцкі, фэрганскі, каршынскі, самаркандзка-бухарскі і туркестана-чымкенцкі) належаць да карлуцкай, або паўднёва-ўсходняй групы цюрскіх моў; на гэтай падставе да яе прынята адносіць, разам з уйгурскай, і ўзбэцкую мову ў цэлым. Аднак у складзе сучаснай узбэцкай маецца і група гаворак, якія адносяцца да кыпчацкай групы (яны распаўсюджаныя па ўсёй тэрыторыі краіны, а таксама ў іншых рэспубліках Сярэдняй Азіі і ў Казахстане); гаворкі ж [[Харэзм]]у і шэрагу прылеглых тэрыторыяў на паўночным захадзе краіны (і дзве гаворкі ў Казахстане) належаць да агускай групы.
 
Для ўзбэцкай мовы, у адрозненне ад роднасных цюрскіх моваў, характэрная адсутнасьцьадсутнасць сынгарманізму (прыпадабненне галосных у слове), а таксама оканне. Закон гармоніі галосных, характэрны для большасці цюрскіх моваў, палягае ў тым, што ў слове могуць прысутнічаць альбо толькі галосныя пярэдняга шэрагу, альбо толькі галосныя задняга шэрагу. Ва ўзбэцкай жа агульнацюрскія галосныя [o] і [ö] адпавядаюць аднаму гуку [o], [u] і [ü] — [u], а [ı] і [i] — [i]. Рэшткі вакальнага сынгарманізму захаваліся толькі ў кыпчацкіх гаворках. Оканне палягае ў пераходзе ў шэрагу выпадкаў агульнацюрскага [a] ў [o].
 
У фанэтыцы, граматыцы і лексіцы прыкметна моцны ўплыў персідскай мовы; у лексіцы маюцца таксама шматлікія арабскія і расійскія запазычанні.
Радок 32:
== Гісторыя ==
 
Узбэцкая мова мае даўнюю пісьмовую традыцыю ў форме сярэднеазіяцкай цюрскай мовы (чагатайской, або стараўзбэцкай), якая склалася да 15–16 стст. на аснове карлуцка-ўйгурскіх дыялектаў [[Мавэранагр]]а і стаў афіцыйнай мовай у дзяржаве Тымура ([[Тамэрлян]]а). Стараўзбэцкая мова зазнала ўплыў літаратурнай мовы Караханідзкай дзяржавы (11–12 стст.; т.н. караханідзка-ўйгурская мова), карлуцка-харэзмійскай літаратурнай мовы даліны Сырдар'і (12–14 стст.; вядомая таксама як харэзмска-цюрская мова) і персідскай літаратуры. Росквіт цюркамоўнай літаратуры ў Сярэдняй Азіі прыпадае на 15–16 стст.; вяршыня паэзіі на стараўзбэцкай мове – творчасьцьтворчасць Алішэра Наваі (1441–1501; часам мову гэтага пэрыяду называюць сярэднеўзбэцкай).
 
== Сучасная літаратурная мова ==
 
Сучасная літаратурная ўзбекская мова сфармавалася на аснове фэрганска-ташкенцкай групы гаворак. ПісьмовасьцьПісьмовасць на ўзбэцкай мове да 1928 існавала на арабскай, у 1928–1940 на лацінскай аснове, з 1940 да 1992 – на аснове кірыліцы з некаторымі дадатковымі літарамі. На ўзбэцкай мове створаная разнастайная арыгінальная літаратура. Ва ўзбэцкіх школах на ёй вядзецца выкладанне ўсіх агульнаадукацыйных дысцыплінаў; пашыраецца яго выкарыстанне ў вышэйшай школе.
 
У [[1992]] годзе пачаўся перавод узбэцкай мовы ізноў на лацінскі альфабэт. Аднак казаць пра выцясьненне кірыліцы лацінкай яшчэ рана, праўдападобна, можа ўсталявацца раўналежнае выкарыстанне абодвух альфабэтаў. Сучасны лацінскі альфабэт аднак, істотна адрозніваецца як ад папярэдняга лацінскага альфабэту ўзора 1928 году, гэтак і ад сучасных цюрскіх лацінак (турэцкай, азэрбайджанскай, крымскай і інш.). У прыватнасьціпрыватнасці, у сучаснай узбэцкай лацінцы няма сімваляў з [[дыякрытычныя знакі|дыякрытычнымі знакамі]], а ў альфабэце 1928 году выкарыстоўваліся ня толькі сімвалі з дыякрытычнымі знакамі, але і ўнікальныя сыбалі, створаныя савецкімі лінгвістамі.
 
== "Наркамаўская" сталінская рэформа ва ўзбэцкай мове ==
Першы лацінскі альфабэт быў канчаткова распрацаваны і зацверджаны актам урада ЎзбэкістанаУзбэкістана ў 1926. Масавае практычнае ўжыванне яго пачалося ў 1928. з пераходам на новы алфавіт друкаваная прадукцыя і пісьмовасьцьпісьмовасць насельніцтва сталі хутка расці.
Пераход на латынізаваны алфавіт спярша не спрычыніўся да прынцыповых зьменаў у артаграфіі (карысталіся старой чагатайскай традыцыяй). Але ў 1929 на моўнай канфэрэнцыі ў Самаркандзе была прынятая новая артаграфія. Гэтая артаграфія, пабудаваная на паслядоўным правядзенні сынгарманізму (які для цюрскіх моў усё адно што аканне-яканне і пазначэнне мяккасьцімяккасці зычных для беларускай), накіроўвала літаратурную У. м. у бок гаворак глыбінных, менш зазналых уплыў іншых моў раёнаў і адрывала яго ад гаворак буйных гарадзкіх цэнтраў, дзе сынгарманізм даўно згублены. Для выражэння сынгарманізму былі ўведзеныя дадаткова тры літары для галосных, і лік іх такім чынам быў даведзены да дзевяці (пры шасці галосных фанэмах у ташкенцкай гаворцы).
 
Гэтая артаграфія, на думку камуністаў, "навязаная буржуазнымі нацыяналістамі", была скасаваная ў 1934 на моўнай канферэнцыі ў Ташкенце. Канфэрэнцыя адмовілася ад сынгармоністычнай артаграфіі і паменшыла колькасьцьколькасць знакаў для галосных да шасці, як гэта было і ў рэфармаванай арабскай абэцэдзе.
 
== Асаблівасці транслітарацыі ==