Алесандра Скарлаці

Алесандра Скарлаці (італ.: Alessandro Scarlatti), музыкант з Італіі; яго творчасць займае выдатнае месца ў еўрапейскай культуры.

Алесандра Скарлаці
італ.: Alessandro Scarlatti
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 2 мая 1660(1660-05-02)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 кастрычніка 1725(1725-10-22)[1][2][…] (65 гадоў)
Месца смерці
Дзеці Даменіка Скарлаці і Pietro Filippo Scarlatti[d]
Музычная дзейнасць
Педагог Giacomo Carissimi[d], Vincenzo Amato[d] і Marc'Antonio Sportonio[d]
Прафесіі кампазітар, harpsichordist
Інструменты клавесін
Жанры класічная музыка, опера і літургічная музыка[d]
Выхаванцы Francesco Geminiani[d], Франчэска Дурантэ і Nicola Fago[d]
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алесандра Скарлаці, н. у м. Палерма, 2 мая 1660, пам. у м. Неапаль, 24 кастрычніка, 1725, быў італьянскім кампазітарам найлепш вядомым за сваі оперы. Ён быў айцом дзесяці дзяцей, некаторыя з якіх сталі музыкамі, а найбольш вядомым з іх быў Даменіка. Першымі вядомымі творамі Алесандра былі опера і араторыя, напісаныя ў Рыме, калі яму было 19 гадоў. Кароткі час ён быў наглядальнікам музыкі ў доме каралевы Крысціны Шведскай, пазней пераехаў у Неапаль, дзе стаў дырэктарам музыкі ў каралеўскай капліцы. Там ён таксама піша оперы для палацавага тэатру і для каралеўскага тэатру Сан-Барталамеа (Святога Баўтрамея).

У 1702 ён пераехаў у Фларэнцыю дзе быў у плённай блізкасці з Медычы; ён надалей пісаў оперы для Вялікага Князя Тасканіі пасля ад'езду з Рыму. Тут ён служыць як асістэнт музычнага дырэктара ў Санта-Марыя-Маджорэ. Ён стаўся сябрам Аркадыйнай Акадэміі, якая прапанавала яго на выкананне працы для Каталіцкай царквы, і ён напісаў дзве оперы у Венецыі, адна з якіх, «Мітрыдыят Еўпатор» (1707), лічыцца шэдэўрам. У 1709 ён вяртаецца ў Неапаль, дзе ён стаў дырэктарам каралеўскай капліцы, зноў ствараючы багатую царкоўную музыку, камерныя кантаты, дзве араторыі і дзе новыя оперы — Teodosio і L'amor volubile e tiranne (абедзве 1709). Многія сямейнікі далучыліся да яго, і хутка Скарлаці сталі дамінаваць у музычным жыцці Неапалю. Стварэнне операў вялікага маштабу, такіх як Tigrane (1715) і Carlo re d'Alemagna (1716), уздымаюць яго на вышыню славутасці, і яму надаюць cavaliere (шляхотнасць) у 1716. Для Папаў Клімента XI і Інакенція XII ён піша Месы, а падчас выпадковага візіту ў Рым ён выконвае спецыяльныя даручэнні, такія як Месы і Ўсяночныя для касцёла Санта-Чэчылія. Ён таксама працягвае пісаць оперы, такія як Griselda і La virtu negli amori (абедзве 1721). Алесандра Скарлаці пераважна пісаў царкоўную і камерную музыку, але яго памятаюць і як драматычнага кампазітара, асабліва за ўклад у тэматыцы, прысвечанай арыі.

Гл. таксама правіць

Бібліяграфія правіць

  • Dent, Edward J., Alessandro Scarlatti: His Life and Works, rev. ed. (1960);
  • Grout, Donald, and Godwin, Joscelyn, eds., The Operas of Alessandro Scarlatti (1975);
  • Kirkpatrick, Ralph, Domenico Scarlatti, rev. ed. (1955);
  • Sitwell, Sacheverell, A Background for Domenico Scarlatti, 1685—1757 (1935; repr. 1970)

Зноскі

  1. а б Blanc J. AlloCiné — 1993. Праверана 7 красавіка 2017.
  2. а б Pietro Alessandro Gaspare Scarlatti // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  4. A Dictionary of Music and MusiciansOUP, 1878.

Спасылкі правіць