Аперацыя «Сідар-Фолс»

Сідар-Фолс (англ.: Cedar Falls) — ваенная аперацыя, праведзеная сіламі ЗША і Паўднёвага В’етнама ў студзені 1967 года ў ходзе В’етнамскай вайны.

Аперацыя «Сідар-Фолс»
Асноўны канфлікт: Вайна ў В’етнаме
Амерыканскія вайскоўцы дапытваюць палонных партызан, захопленых у раёне «жалезнага трохвугольніка» падчас аперацыі «Сідар-Фолс». 19 студзеня 1967.
Дата з 8 па 26 студзеня 1967 года
Месца Паўднёвы В’етнам
Вынік невызначана
Праціўнікі
Сцяг В'етнама Паўночны В’етнам
Сцяг В'етконга В’етконг
Сцяг ЗША ЗША
Сцяг Паўднёвага В'етнама Паўднёвы В’етнам
Сілы бакоў
10 000 чалавек 30 000 чалавек
Страты
невядома (даныя Паўночнага В’етнама)
720 забітых, 280 палонных, 540 перабежчыкаў (даныя ЗША)
72 амерыканца і 11 паўднёвав’етнамцаў загінулі (даныя ЗША)
3000 агульных страт (даныя Паўночнага В’етнама)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Сідар-Фолс» была адной з трох значных аперацый[1], праведзеных Арміяй ЗША ў тактычнай зоне III корпуса Паўднёвага В’етнама ў сухім сезоне 1966—1967 гадоў. Кожная з гэтых аперацый на момант свайго правядзення была самай буйной з моманту ўступлення ЗША ў вайну.

Аперацыя праходзіла з 8 па 26 студзеня 1967 года ў «жалезным трохвугольніку», раёне на паўночны захад ад Сайгона, вядомым як аплот партызан НФВПВ. У ёй бралі ўдзел 16 тысяч амерыканскіх і 14 тысяч паўднёвагав’етнамскіх салдат. Мэтай «Сідар-Фолс» была «зачыстка» гэтага раёна, адкуль зыходзіла пагроза бяспекі Сайгону. Амерыканскае камандаванне разлічвала, што сілы НФВПВ паспрабуюць абараніць свой базавы раён (што непазбежна прывядзе да іх цяжкіх страт), аднак гэтага не адбылося. Партызаны аддалі перавагу пакінуць раён правядзення аперацыі і вярнуліся адразу пасля яе завяршэння.

Вынікам «Сідар-Фолс» быў захоп вялікай колькасці зброі і харчоў НФВПВ. Акрамя таго, усё насельніцтва (6 тысяч чалавек) вёскі Бэн-Сук, якая знаходзілася пад уплывам НФВПВ, было пераселена ў лагеры бежанцаў, а сама вёска цалкам знішчана. Гэты эпізод выклікаў хвалю крытыкі ў ЗША.

Назва аперацыі паходзіць ад горада Сідар-Фолс (ЗША, штат Аёва).

Зноскі

  1. Двума іншымі былі «Этлбара» і «Джанкшэн-сіці».

Літаратура правіць

  • Lieutenant General Bernard William Rogers. Cedar Falls - Junction City: A Turning Point. — United States Army Center of Military History, 1989. — (Vietnam Studies).

Спасылкі правіць