Бадры Рабоевіч Акубардыя
Бадры Акубардыя (нар. 11 студзеня 1993, Пічоры, Грузія) — украінскі футбаліст грузінскага паходжання, абаронца.
Поўнае імя | Бадры Рабоевіч Акубардыя | ||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся | 11 студзеня 1993[1][2] (31 год) | ||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Украіна | ||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 182 см | ||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 67 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | няма | ||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера правіць
Нарадзіўся ў Грузіі, аднак у трохгадовым уросце з-за грузіна-абхазскага канфлікту пераехаў з бацькамі ва Украіну, у горад Бахмач, дзе і пачаў займацца футболам. Пасля восьмага класа перабраўся ў спартыўны інтэрнат у Браварах, а неўзабаве апынуўся ў кіеўскім РВВФК. У 2009 годзе далучыўся да акадэміі кіеўскага «Дынама», на наступны год пачаў гуляць за моладзевы склад сталічнага клуба, дзе за тры сезоны згуляў у 61 матчы.
Улетку 2013 года трэнер моладзевага складу кіяўлян Аляксандр Хацкевіч узначаліў каманду «Дынама-2» і ўзяў з сабой некалькі ігракоў, у тым ліку Бадры. 14 ліпеня 2013 года дэбютаваў у Першай лізе, правёўшы ўсе 90 хвілін у матчы супраць чарнігаўскай «Дзясны» (0:0). У жніўні 2016 года перайшоў у грузінскі клуб «Зугдзідзі», які ўзначальваў украінскі спецыяліст Уладзімір Люты. Пазней вярнуўся ва Украіну, гуляў у Першай лізе за харкаўскі «Геліяс» і «Сумы».
У жніўні 2018 года падпісаў кантракт на 1,5 гады з беларускім клубам «Гомель»[3], у складзе якога стаў адным з асноўных ігракоў. У чэрвені 2019 года не гуляў з-за траўмы, пасля вярнуўся ў склад. У студзені 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гомель»[4].
У верасні 2020 года далучыўся да грузінскага клуба «Руставі». У лютым 2021 года вярнуўся ва Украіну, стаўшы іграком жытомірскага «Палесся», а ў лютым 2022 года перайшоў у тбіліскі «Шэвардэні-1906». У жніўні 2023 года далучыўся да польскай «Канкордыі» з Эльблёнга, дзе гуляў да снежня 2022 года.
Міжнародная кар’ера правіць
Выступаў у юнацкіх і моладзевых зборных Украіны розных узростаў. У студзені 2013 года ў складзе ўкраінскай каманды прымаў удзел у Кубку Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу, дапамог сваёй зборнай стаць фіналістам турніру.
Крыніцы правіць
- ↑ Badri Akubardia // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Badri Akubardiia // As — Madrid: Grupo Prisa, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ Бадри Акубардия стал игроком "Гомеля"
- ↑ 14 футболистов покинули "Гомель"