Басманны раён — раён у Маскве ў паўночна-ўсходняй частцы Цэнтральнай адміністрацыйнай акругі, а таксама адпаведнае раёну ўнутрыгарадское муніцыпальнае ўтварэнне «Басманнае».

Басманны раён
муніцыпальная акруга Басманная

Статус раён / муніцыпальная акруга
Уваходзіць у склад горада Масквы
Раён
Назва: Басманны
Код АКАТП 45286555
Муніцыпальная акруга
Назва Басманная
Код АКТМА 45375000
Плошча 661 755 км²
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мяжуе з Краснасельскім, Таганскім і Цвярскім раёнамі, а таксама з раёнамі Лагунцы, Сакольнікі і Ляфортава.

Паводле даных тэрытарыяльнага органа Федэральнай службы дзяржаўнай статыстыкі ў горадзе Маскве плошча тэрыторыі раёна складае 837 га.[1] Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2010 года — 100,5 тыс. чал.[2]

На тэрыторыі Басманнага раёна размешчаны 10 станцый метро, Курскі вакзал і больш за 30 праваслаўных цэркваў, якія ўваходзяць у склад Богаяўленскага благачыння Маскоўскай гарадской епархіі Рускай праваслаўнай царквы.

Межы правіць

З захаду раён абмежаваны Лубянскім праездам; з паўночна-заходняга боку мяжа праходзіць па Мясніцкай вуліцы, плошчы Красныя Вароты, Новай Басманнай вуліцы, 1-й Басманнай вуліцы, Альхоўскай вуліцы, Трэцяму транспартнаму кальцу, Новай Перавядзенаўскай вуліцы; з поўначы мяжа па Казанскаму кірунку МЧ; з усходняга боку — па Гаспітальным Вале, Гаспітальнай вуліцы і рацэ Яўзе; з поўдня — па Курскаму кірунку МЧ, Сырамятніцкай вуліцы, вуліцы Варанцова Поле, Падкалакольнаму завулку, вуліцы Салянка.

Асноўныя вуліцы правіць

Радыяльныя:

Зноскі

  1. Показатели муниципальных образований. Басманное(недаступная спасылка). Территориальный орган Федеральной службы государственной статистики по г. Москве. Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2011. Праверана 16 кастрычніка 2010.
  2. Распределение численности населения г. Москвы по административным округам и муниципальным образованиям. Территориальный орган Федеральной службы государственной статистики по г. Москве. Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2011. Праверана 16 кастрычніка 2010.

Спасылкі правіць