Бігорскі манастыр

праваслаўны манастыр у Македоніі

Бігорскі манастыр святога Іаана Прадцечы (макед.: Бигорски манастир) — манастыр некананічнай Македонскай праваслаўнай царквы, які знаходзіцца на паўночным захадзе Паўночнай Македоніі, побач з магістральным шляхам Дэбар-Гасцівар, ляжыць на схілах планіны Бістрэ, на беразе рэкі Радзіке паміж вёсак Ростуша, Велебрдо, Бітуша і Трэбішта. Назва «Бігорскі» злучана з манастырскімі пабудовамі з вапнавага туфа (па-македонску «бигор»).

Манастыр
Бігорскі манастыр у Македоніі
макед.: Свети Јован Бигорски
41°37′19″ пн. ш. 20°36′42″ у. д.HGЯO
Краіна  Паўночная Македонія
Месцазнаходжанне
Канфесія Праваслаўе
Епархія Македонская праваслаўная царква
Архітэктурны стыль Візантыйская архітэктура
Заснавальнік Паўночная Македонія
Дата заснавання 1020
Рэліквіі і святыні Абраз Іаана Прадцечы (Бігорскага)
Статус Дзейны манастыр
Сайт bigorski.org.mk (макед.)(англ.)
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Манастыр заснаваны ў 1020 году: паводле легенды манастыр з'явіўся на тым месцы, дзе манах Іаан вылавіў з ракі Радзіке цудадзейны абраз Іаана Прадцечы.

 
Скіт Св. Серафіма Сароўскага.

У XVI стагоддзі манастыр быў разбураны туркамі. Пасля турэцкага валадарства на тэрыторыі манастыра засталася толькі невялікая царква . Абраз Іаана Прадцечы таямнічым чынам знік і, паводле легенды, у поўнай захаванасці вярнуўся пазней — на тое жа месца, што і ўпершыню.

Аднаўленне манастыра пачалося толькі ў 1743 годзе ігуменам Іларыёнам.

Вядомы іканастас манастырскага храма — самы знакаміты іканастас у Македоніі. Ён быў створаны ў 18291835 гадах. Яго стваральнікі — Пётр Філіпаў-Гарката і яго брат Марка з сяла Гары, Макрарыдж Фркоўскі з сяла Галікнік і Аўрам Дзікаў з сынамі Вазілам і Філіпам з сяла Азоі. Іканастас падзелены на шэсць чыноў. Разьба ўяўляе сабою раслінны арнамент. У 1885 году быў створаны срэбны аклад вобраза Іаана Прадцечы, у якім яна захоўваецца і дагэтуль.

Літаратура правіць

  • Димитров Б. Християнството в българските земи. Български манастири. София, 2001

Спасылкі правіць