Вайсковыя могілкі (Гродна)

Вайсковыя могілкі — могілкі салдатаў і афіцэраў армій розных краін у Гродне. Размешчаны на рагу

Вайсковыя могілкі?
Уваход на могілкі
Уваход на могілкі
53°40′14″ пн. ш. 23°50′54″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Краіна
ВобласцьГродзенская вобласць
ГорадГродна
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

 
Пахаванні савецкіх салдат

Закладзены каля 1887 года. Склаліся з дзвюх частак: лютэранскай (паўднёвай) і паўночнай, дзе знаходзіліся пахаванні вайскоўцаў іншых хрысціянскіх веравызнанняў.

Да найбольш цікавых помнікаў гэтага перыяду адносіцца капліца генерал-маёра Аляксандра Русаў — Капліца Русаў.

У лістападзе 2021 года на ўваходзе да могілак усталявалі і адкрылі помнік генералу Антонаву. Аўтарам помніка стаў гродзенскі скульптар Уладзімір Панцялееў[1].

Капліца Русаў правіць

Капліца генерала Русаў — эфектнае архітэктурнае збудаванне, пабудаванае высакаякаснай мастацкай цаглянай муроўкай ў стылі эклектыкі з элементамі рэтраспектыўна-гатычнага стылю. На ўмураванай у сцяну чыгуннай мемарыяльнай пліце да цяперашняга часу добра захаваўся кароткі надпіс: «Генерал-маёр Аляксандр Аляксандравіч Русаў». Лічыцца найстарэйшым аб’ектам на могілках.

Да пачатку рэканструкцыі ў 2022 годзе была ў кепскім стане[2]. З яе абвальвалася плітка, з гэтай прычыны ў 2019 годзе ўсталявалі таблічкі, якія забаранялі падыходзіць да будынка бліжэй за 10 метраў.

 
Капліца Русаў

Генерал Русаў правіць

Аляксандр Русаў (нар. 13 лютага 1834), удзельнік Крымскай вайны. Кіраваў падаўленнем сялянскіх хваляванняў у Кіеўскай губерні. Калі ў 1885 годзе ў званні генерал-маёра сышоў у адстаўку набыў фальварак Закрэўшчызна побач чыгуначнай станцыі Жытомля. Тады ж яго прызначылі маршалкам шляхты Гродзенскага павета. Акрамя гэтага, генерал быў старшынёй з’езду міравых пасрэднікаў, старшынёй камітэта грамадскага здароўя, узначальваў павятовую санітарную камісію і камісію па складанні спісаў прысяжных засядацеляў. З 1892 года быў сябрам Гродзенскага павятовага аддзялення Літоўскага епархіяльнага навучальнага савета.

Па веравызнанні быў лютэранінам. Імаверна, менавіта ён дапамог гродзенскім лютэранам атрымаць участак па сучаснай вуліцы Белуша пад могілкі, якія з часам зрасліся з суседнімі воінскімі могілкамі. Калі ён памёр 6 кастрычніка 1896 года, яго пахавалі на гэтых самых могілках[3]. Праз некалькі гадоў, яго жонка і сябры лютэранскай абшчыны Гродна ўзвялі над магілай капліцу[4]. Пабудова перажыла савецкі час, калі руйнавалі іншыя помнікі і знішчылі лютэранскую частку могілак і на іх месцы пабудавалі шматпавярховік.

Пахаванні правіць

 
Пахаванні польскіх салдат

У 1981 годзе быў усталяваны помнік савецкім салдатам, аўтары якога скульптар У. Церабун і архітэктар А. Каралькоў.

Крыніцы правіць

Спасылкі правіць