Вызвалены тэатр (чэшск.: Osvobozené divadlo) — чэхаславацкі тэатр палітычнай сатыры. Заснаваны ў 1925 годзе ў Празе рэжысёрамі І. Гонзлем і І. Фрэйкам. У рэпертуары тэатра былі сатырычныя камедыі Я. Верыха і І. Воскаўца, п'есы В. Незвала, І. Волькера, В. Ванчуры, А. Гофмайстэра. Музыку да спектакляў пісаў кампазітар Я. Ежак. П'есы былі прасякнуты злабадзённымі палітычнымі намёкамі, у іх сатырычна малявалася буржуазная рэчаіснасць. Спектаклям, блізкім да палітычных аглядаў, надавалася форма своеасаблівага тэатра масак, дзе галоўнымі дзеючымі асобамі былі два клоўны — Воскавец і Верых (V-j-W). Вялікае месца займала імправізацыя. Адным з пастаянных крытыкаў тэатра быў Ю. Фучык. Напярэдадні акупацыі Чэхаславакіі  (руск.) (1938) «Вызвалены тэатр» быў зачынены. Пасля вызвалення краіны ў 1945 годзе тэатр аднавіў сваю дзейнасць. З 1957 пераназваны ў тэатр «АВЦ».

Будынак, у якім першапачаткова размяшчаўся тэатр

Літаратура правіць

  • Milan Obst, Adolf Scherl: K dějinám české divadelní avantgardy, ČSAV, Praha, 1962

Спасылкі правіць