Гойнік (сербск.: Гојник) — малодшы сын сербскага князя Уласціміра, які кіраваў Сербіяй разам са сваімі братамі Муцімірам і Строімірам паміж 860 і 891. Браты здолелі адбіць напад балгарскага хана Барыса. Падчас іх кіравання была завершана хрысціянізацыя сербскіх плямёнаў. Пераемнікам братоў быў сын Муціміра Перваслаў, аднак пасля яго на трон узышоў сын Гойніка Петар Гойнікавіч.

Гойнік
Гојник
Князь Сербіі
860 — 891
Сумесна з Муцімір (860 — 891),
Строімір (860 — 890)
Папярэднік Уласцімір
Пераемнік Перваслаў
Нараджэнне IX стагоддзе
Смерць IX стагоддзе
Род Уласціміравічы
Бацька Уласцімір
Дзеці Петар Гойнікавіч
Веравызнанне усходняе хрысціянства
Дзейнасць палітык

Шлюб і дзеці правіць

Зноскі

Спасылкі правіць