Барыс I (Іншы варыянт імя Багарыс, у хрышчэнні Міхаіл) (1-я пал. IX ст. — 2 мая 907) — кіраўнік Балгарыі з 852 па 889 год, пасля хрышчэння ў 864 годзе афіцыйны тытул — князь. Сын хана Прэсіяна.

Барыс I
балг.: Свяці Барыс I Міхаіл
Барыс I
цар Балгарыі
з 852
Папярэднік Прэсіян
Пераемнік Уладзімір Расатэ
 
Дзейнасць манарх
Веравызнанне праваслаўе
Нараджэнне каля 828
Смерць 2 мая 907
Бацька Прэсіян
Жонка Марыя[d]
Дзеці Ганна Балгарская[d], Гаўраіл Балгарскі[d], Якаў Балгарскі[d], Еўпраксія Балгарская[d], Уладзімір Расатэ і Сімяон I

Увёў хрысціянства ў якасці дзяржаўнай рэлігіі ў 865 годзе, пры хрышчэнні прыняў імя ў гонар візантыйскага імператара Міхаіла III. У 866 годзе здушыў паўстанне паганскай шляхты. Шануецца праваслаўнымі як святы ў рангу роўнаапостальнага.

ПраўленнеПравіць

У 854 г. вялікамараўскі князь Расціслаў пераканаў Барыса дапамагчы яму супраць Усходне-Франкскага каралеўства. У той час харваты распачалі вайну супраць Балгарыі. Абодва народа дагэтуль саіснавалі мірна, на падставе чаго дапускаецца, што харватам заплаціў Людовік II, каб яны напалі на Балгарыю ды адцягнулі ўвагу Барыса ад ягонага хаўруса з Вялікай Маравіей. У выніку хан Барыс быў вымушаны адмовіцца ад хаўруса. Па выніках ваенных дзеянняў 855 г. мір паміж балгарамі і ўсходнімі франками быў адноўлены, і Расціслаў быў вымушаны змагацца супраць Людовіка II саматугам.

Няўдача чакала Барыса і ў барацьбе з Візанціей у 855—856 гг. Балгарыя страціла вобласці Загора і Філіпопаль. Не дапамог у барацьбе з Візанціей і хаўрус з Людовікам II. Другі раз Візанція патрабаваля ў абмен на мір замест зямель, хрышчэння правіцеля.

Зноскі

СпасылкіПравіць