Гімназія № 74 (Мінск)

Гімназія № 74сярэдняя навучальная ўстанова ў Кастрычніцкім раёне Мінска.

Гімназія № 74
Заснавана 1961 год (школа), 2002 (гімназія)
Дырэктар Уюнова А.І.
Тып ДУА
Адрас Сцяг Беларусі Беларусь, г. Мінск, вул. Артылерыстаў, 15
Сайт http://vk.com/gimnazia74

Гісторыя правіць

Сярэдняя школа № 74 была заснавана ў 1961 годзе. У 2002 годзе пераназвана ў гімназію № 74.

Адукацыйны працэс правіць

У гімназіі на паглыбленым роўні вывучаецца французская мова. У 1997 годзе на базе аднаго з восьмых класаў гімназіі адкрылася першая ў Беларусі білінгвістычная група, дзе на французскай мове вывучаюцца французская гісторыя і літаратура, а таксама ўводзіны ў эканоміку і сацыялогія (пазней французская мова ўведзеная і ў іншыя дысцыпліны, у прыватнасці, на ўроках працоўнага навучання[1]). Выбар гімназіі ў якасці першай у краіне эксперыментальнай пляцоўкі быў зроблены прадстаўнікамі пасольства Францыі, якія азнаёміліся з сітуацыяй у школах Мінска з выкладаннем французскай мовы[2]. Гімназія з'яўляецца адной з некалькіх сярэдніх навучальных устаноў Беларусі, якія наўпрост фінансуюцца пасольствам Францыі. Выкладчыкі гімназіі праходзяць падрыхтоўку ў Цэнтры педагагічных даследаванняў горада Вішы[3]. Адзін з двух школьных тэатраў, Clartes, іграе на французскай мове і бярэ ўдзел у міжнародных фэстах[2][4] (у прыватнасці, Pantomimes Orthez у французскім Артэзе[3] і тэатральны фэст у Ла Турландры, куды тэатр трапіў пасля перамогі ў Фэсце франкафонных аматарскіх тэатраў Беларусі 2003 года[5]).

Апроч білінгвістычных, у гімназіі створаны класы фізіка-матэматычнага і філалагічнага профілю[4].

Пасля 10 класа ўсе ахвотнікі могуць паступіць на бясплатнай аснове ў філіял Універсітэта Мантэск'ё Бардо IV.

Адміністрацыя правіць

Станам на восень 2012 года дырэктарам гімназіі была Аляксандра Іванаўна Уюнова, завучам — Алена Эдуардаўна Пятрова.

Здарэнні правіць

23 мая 2016 года настаўнік рускай мовы і літаратуры была шпіталізавана са множнымі нажавымі параненнямі шыі, рук і тулава. Вучань 9 класа быў арыштаваны па абвінавачванні ў спробе забойства.[6]

Зноскі

  1. Людмила Васильевна Микулич.. Создание условий для развития творческой активности учащихся в образовательном пространстве гимназии. Минский городской исполнительный комитет: Комитет по образованию Мингорисполкома. Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2012. Праверана 2011-11-2.
  2. а б Алла Казакова.. Друг друга понять помогают Дюма и Вольтер(недаступная спасылка). Вечерний Минск (13 мая 1998). Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2012. Праверана 15 кастрычніка 2011.
  3. а б Материалы к Единому дню информирования 15 марта 2007 года по теме: «Внешняя политика Республики Беларусь. Защита национальных интересов и формирование позитивного имиджа страны на международной арене» Архівавана 2 чэрвеня 2011. на сайте Минского горисполкома
  4. а б Алла Казакова.. Французский язык до Авиньона доведет(недаступная спасылка). Вечерний Минск (10 мая 1999). Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2012. Праверана 15 кастрычніка 2011.
  5. Лучшие франкофоны — в 74-й гимназии Минска. Деловая газета (30 апреля 2003). Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2012. Праверана 2011-11-2.
  6. СК: покушение на учителя совершено в Минске. Sputnik (23 мая 2016). Праверана 16 жніўня 2016.

Спасылкі правіць

  • Сайт Гімназіі № 74 Архівавана 28 мая 2016.
  • "Сказка". Вечерний Минск, 13 октября 2011 (четверг) № 118 (12421). 2011-10-13. Праверана 2011-10-15. Сказка Андрея Шкатуло и Кати Шагойко — учащихся 6-го "Б" класса 74-й минской гимназии — заняла первое место и была особо отмечена французской писательницей Жизель Пино