Данелаг (стар.-англ.: Dena lagu; дацк.: Danelagen) — вобласць у паўночна-ўсходняй частцы Англіі, якая адрознівалася асаблівай прававой сістэмай і сацыяльнай структурай. Яна была перанята ад дацкіх вікінгаў, якія захапілі гэтыя землі ў IX стагоддзі. Так, у Данелагу штраф за забойства чалавека вызначаўся яго сацыяльным статусам, а не сацыяльным статусам яго сеньёра, як у іншых рэгіёнах краіны. Сфера правапарушэнняў пад юрысдыкцыяй каралеўскіх судоў была значна большай. Галоўным адрозненнем у сацыяльнай структуры быў клас вольных сялян, тым часам як на тэрыторыі астатняй Англіі сялянства пераважна было прыгонным.

Данелаг на карце Англіі ў 886 годзе (блакітны)

Пасля аднаўлення ўлады англасаксонскіх каралёў над Данелагам у пачатку X стагоддзя скандынаўскае права і звычаі захаваны, а многія ўвайшлі ў агульнаанглійскую практыку. Спецыфіка юрыдычнай сістэмы паўночна-ўсходняй Англіі перажыла нармандскае заваяванне і існавала цягам сярэдневякоўя.

Геаграфічна Данелаг дзяліўся на чатыры рэгіёны:

Мяжа паміж Данелагам і англасаксонскай тэрыторыяй прыблізна праходзіла ва паўднёва-заходнім кірунку ад Лондана да Чэстэра.

Спасылкі правіць